Ранерс — горад у Даніі, на ўсходзе Ютландыі, адміністрацыйны цэнтр камуны Ранерс. Знаходзіцца на поўнач ад Орхуса, ля вусця ракі Гудэна ўздоўж Ранерс-фіёрда. Насельніцтва — 64,9 тыс. (1972); 55358 (1992); 55739 (2004); 59842 (2009).
Упершыню згадваецца з 1086 года, гарадскі статут 1302 года. Стаў важным гандлёвым і царкоўным цэнтрам у Сярэднія вякі. Царква св. Мартэна (1490) і кляштар св. Духа (1510).