Пасольства
Выгляд
Пасольства — дыпламатычнае прадстаўніцтва дзяржавы ў горадзе, дзе размешчаны ўрад іншай дзяржавы або пры міжнароднай арганізацыі. Тэрыторыя пасольства юрыдычна з'яўляецца тэрыторыяй прадстаўленай пасольствам дзяржавы, там дзейнічаюць законы прадстаўленай пасольствам дзяржавы, а таксама актуальныя дагаворы аб дыпламатычным імунітэце.
Кіраўнік пасольства
[правіць | правіць зыходнік]Узначальвае кожнае пасольства пасол, які з'яўляецца дыпламатычным прадстаўніком найбольш высокага (у пратакольным стаўленні) ўзроўню. Варта заўважыць, што чалавек, прызначаны пасольствам у той ці іншай краіне, не заўсёды мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла.