Ніклаўс Вірт
Ніклаўс Вірт | |
---|---|
ням.: Niklaus Wirth | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1934[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 2024[3] (89 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер, праграміст, выкладчык універсітэта, вынаходнік |
Навуковая сфера | інфармацыйныя тэхналогіі, інфарматыка[d][4] і праграмаванне[4] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Гары Хаскі[d] і Edward Feigenbaum[d][5] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | people.inf.ethz.ch/… (англ.) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Ніклаўс Вірт (ням.: Niklaus Wirth; 15 лютага 1934, Вінтэртур — 1 студзеня 2024) — швейцарскі вучоны-інфарматык, тэарэтык распрацоўкі праграмнага забеспячэння і стваральнік моў праграмавання Pascal, Модула-2 і Oberon. За распрацоўку інавацыйных моў праграмавання атрымаў прэмію Цьюрынга ў 1984 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Вінтэртуры, Швейцарыя. У 1954 годзе паступіў на факультэт электронікі Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха(ETH). Атрымаўшы ў 1959 годзе ступень бакалаўра, паступіў ва універсітэт Лаваля ў Квэбеку, дзе атрымаў ступень магістра ў 1960 годзе. Працягнуў навучанне ў Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, дзе атрымаў доктарскую ступень у 1963 годзе.
З 1963 па 1967 год працаваў асістэнтам у Стэнфардскім універсітэце (Каліфорнія). У 1967 годзе працаваў як дацэнт у Цюрыхскім ўніверсітэце, у 1968 годзе стаў прафесарам інфарматыкі ў ETH, дзе працаваў па 1999 год.
Вірт быў галоўным распрацоўшчыкам моў праграмавання Euler (1965), PL360 (1966), ALGOL W (1966), Pascal (1970),[7] Modula (1975), Modula-2 (1978),[8] Oberon (1987), Oberon-2 (1991) і Oberon-07 (2007)[9]. Таксама уваходзіў у каманду распрацоўкі аперацыйных сістэм Medos-2 (1983)[10] і Oberon (1987)[11].
У 1984 годзе Вірт атрымаў ад Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі(ACM) прэмію Цьюрынга за распрацоўку моў праграмавання.
У 1995 годзе стала вядомым выказванне Вірта (цяпер называецца законам Вірта, падобна да закона Мура) паводле якога праграмнае забеспячэнне становіцца больш павольным, чым апаратнае забеспячэнне.
Зноскі
- ↑ Niklaus Wirth // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Niklaus Wirth // Encyklopedie dějin města Brna — 2004.
- ↑ Niklaus Wirth ist tot: IT-Welt trauert um Erfinder von Pascal
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ https://awards.acm.org/fellows/award-recipients Праверана 23 чэрвеня 2024.
- ↑ Petzold, Charles (9 September 1996). "Programming Languages: Survivors and Wannabes". The New York Times. ISSN 0362-4331. Праверана 8 March 2018.
- ↑ Pomberger, Gustav; Mössenböck, Hanspeter; Rechenberg, Peter (2000). "Niklaus Wirth - a Pioneer of Computer Science". The School of Niklaus Wirth: The Art of Simplicity(англ.). Gulf Professional Publishing. p. 6. ISBN 978-3-932588-85-3.
- ↑ Wirth, Niklaus (3 May 2016). The Programming Language Oberon-07 (PDF). ETH Zurich, Department of Computer Science (Report). Праверана 17 January 2021.
- ↑ Knudsen, Svend Erik (1983). Medos-2: a Modula-2 oriented operating system for the personal computer Lilith(англ.). ETH Zurich.
I am indebted to Prof. N. Wirth for conceiving and coordinating the Lilith project, for giving me the opportunity to design and implement the operating system Medos-2, and for supervising this thesis.
- ↑ Michael Franz (2000). "Oberon - The Overlooked Jewel". In Böszörményi, László (рэд.). The School of Niklaus Wirth: The Art of Simplicity(англ.). Gulf Professional Publishing. pp. 42, 45. ISBN 978-3-932588-85-3.
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Вінтэртуры
- Памерлі 1 студзеня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў Цюрыху
- Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Члены Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Лаўрэаты прэміі Цьюрынга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта