15 лютага
Выгляд
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
15 лютага — сорак шосты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1145: Яўген III стаў Папам Рымскім.
- 1386: Вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Свідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў.
- 1563: Пачатак аблогі Полацка маскоўскімі войскамі падчас Лівонскай вайны.
- 1804: Вярхоўным правадыром сербскага паўстання супраць асманскага валадарства быў абраны Карагеоргій.
- 1916: У Вільні пачалося выданне газеты «Гоман».
- 1970: Кампанія IBM прапанавала гнуткі магнітны дыск для захоўвання інфармацыі — дыскету.
- 1989: Завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістана.
- 2011: Дэманстранты выйшлі на вуліцы горада Бенгазі, пачаўся Лівійскі крызіс.
- 2013: Падзенне метэарыта на Урале, у раёне Чалябінска.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1564: Галілеа Галілей, вядомы астраном і фізік (пам. 8.1.1642)
- 1705: Шарль-Андрэ ван Лоа, французскі мастак
- 1710: Людовік XV, кароль Францыі
- 1760: Жан-Франсуа Лесюёр, французскі кампазітар і музыказнавец
- 1808: Карл Фрыдрых Лесінг, нямецкі мастак
- 1808: Антон Менгэ, нямецкі энтамолаг
- 1817: Шарль-Франсуа Дабіньі, французскі мастак
- 1861: Шарль Эдуар Гіём, швейцарска-французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1874: Эрнэст Шэклтан, брытанскі даследчык Антарктыкі.
- 1904: Ларыса Александроўская, беларуская оперная спявачка
- 1909: ХАП Грысхабер, нямецкі мастак
- 1912: Навум Перкін, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік
- 1916: Франка Фабрыцы, італьянскі акцёр
- 1930: Альгімантас Балтакіс, літоўскі паэт
- 1940: Тоамас Сулінг, эстонскі кардыяхірург
- 1946: Шарлота Рэмплінг, брытанская актрыса
- 1959: Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік, драматург
- 1987: Мікалай Аляксандравіч Стасенка, беларускі хакеіст
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 706: Тыверый III, візантыйскі імператар
- 1145: Луцый II, Папа Рымскі
- 1152: Конрад III Гогенштаўфен, першы кароль Германіі з дынастыі Гогенштаўфенаў (нар. 1093)
- 1682: Гу Яньу, кітайскі філосаф, гісторык
- 1742: Георг Рафаэль Донер, аўстрыйскі скульптар
- 1781: Готхальд Эфраім Лесінг, нямецкі драматург, тэарэтык мастацтва, літаратурны крытык-асветнік (нар. 22.1.1729)
- 1857: Міхаіл Глінка, рускі кампазітар, заснавальнік рускай класічнай музыкі (нар. 1.6.1804)
- 1958: Язэп Рэшаць, дзеяч беларускай эміграцыі, каталіцкі святар (нар. 28.7.1890)
- 1959: Оўэн Уіланс Рычардсан, брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1975: Міхал Сапоцька, каталіцкі святар, блаславёны (нар. 1.11.1888)
- 2023: Ракель Уэлч, амерыканская актрыса