Нюй-шу
Нюй-шу | |
---|---|
|
|
Тып пісьма | складовае |
Мовы | сянская |
Гісторыя | |
Дата стварэння | мерк. 800[1] |
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | вертыкальны |
Знакаў | ~449 |
ISO 15924 | Nshu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нюй-шу (NǙshū, літаральна: жаночае пісьменства) — складовае пісьмо, якое выкарыстоўвалася выключна жанчынамі павета Цзян'юн паўднёвакітайскай правінцыі Хунань.
Агульнае
[правіць | правіць зыходнік]У стандартным кітайскім пісьме кожны сімвал азначае слова ці яго частку. Нюй-шу фанетычнае пісьмо з 600—700 сімваламі для абазначэння складоў мясцовага дыялекта сянань тухуа, на якім размаўляюць жыхары раёна рэк Сяо і Юнмін на поўначы павета Цзян’юн[2]. Для выражэння ўсіх гукаў гэтага дыялекта трэба прыблізна ўдвая болей, улічваючы танальныя адрозненні[3]. Для складоў, якія не ўвайшлі ў алфавіт, выкарыстоўваюцца дзіграфы.
Цзян’юн населены кітайцамі і яо, але нюй-шу выкарыстоўваецца дзяля запісу мясцовага кітайскага дыялекту; невядомы выпадкі перадачы ім мовы яо[4].
Шмат якія са знакаў нюй-шу ўяўляюць з сабе скорапісныя варыянты кітайскіх іерогліфаў кайшу, як сама назва піьсма. Іншыя былі запазычаны з вышыўкі: сімвалы складаюцца з гарызантальных і касых ліній і дужак. Надпіс на нюй-шу лёгка вышыць на тканіне, і шмат са знайдзеных узораў былі якраз вышыты на тканіне.
На нюй-шу пішуць зверху ўніз і справа налева, як і ў традыцыйным кітайскім пісьменстве. Але, у адрозненні ад яго, каб прадэманстраваць майстэрства каліграфа, тэкст нюй-шу выдзяляецца вельмі тонкімі лініямі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да нядаўніх часоў жанчынам Цзян’юна забаранялася вучыць нань-шу — «мужчынскае пісьмо», гэта значыць кітайскае пісьмо. Нюй-шу быў патаемным жаночым пісьмом, якое старанна ахоўвалася ад мужчын. Жанчын вучылі мове маці і названыя сёстры. Каб таямніца не раскрылася, нюй-шу пераўтваралі ў частку арнамента. часцей за ўсё нюй-шу выкарыстоўвалі дзяля напісання сямі- ці, радзей пяціскладных вершаў. Традыцыйныя літаратурныя формы — аўтабіяграфіі, лісты, народныя песні, апавяданні.
Калі Цзян’юн у 1930-х акупавалі японцы, яны ўтойвалі існаванне мовы ад кітайцаў, баючыся, што народ пачне выкарыстоўваць яго для шыфравання пасланняў.
Нягледзячы на тое што нюй-шу існаваў стагоддзямі, ён бый невядомы да апошняга часу. Вучоныя «перавынайшлі» яго ў справаздачы ўрада ў 1983 годзе. Усяго было сабрана толькі каля двух тысяч сімвалаў.
Пасля рэвалюцыі жанчынам стала даступна адукацыя, і неабходнасць у нюй-шу знікла. Падчас культурнай рэвалюцыі былі знішчаны тысячы помнікаў нюй-шу. Пасля таго як Ян Юэцын стварыў дакументальны фільм аб нюй-шу, урад КНР стаў заахвочваць вывучэнне і захаванне гэтага старажытнага пісьменства.
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]Болшасць з помнікаў пісьменства нюй-шу — гэта «лісты трэцяга дня» (піньінь — sānzhāoshū), звёрнутыя тканыя кніжкі, на якіх сяброўкі і маці нявесты вышывалі песні з дапамогай нюй-шу, і на трэці дзень пасля вяселля нявеста іх атрымлівала. Так родзічы выражалі надзеі на шчасцедзяўчыны ў незнаёмай вёсцы і сум ад разлукі Іншыя творы — вышытыя паясы і ленты, а таксама паўсядённыя рэчы, на якіх жанчыны пісалі вершы і песні.
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]У 1990 памерла апошняя каліграф нюй-шу І Няньхуа.
Лічылася, што Ян Хуаньі, жыхарка правінцыі Хунань, якая памерла ў 2004 годзе ва ўзросце 98 гадоў, была апошняй носьбіткай гэтай пісьмовай сістэмы. Але японская даследчыца з універсітэта Бункё з імем Орыэ Эндо (яп.: 遠藤織枝 Эндо: Орыэ) знайшла летам 1994 года Хэ Яньсінь, 1940 года нараджэння, якая ведала нюй-шу, але забылася на яго. У выніку сумеснай з Эндо працы, Яньсін успомніла нюй-шу і падарыла ёй сваю аўтабіяграфію, напісаную гэтым пісьмом[5].
У 1998 Эндо знайшла яшчэ адну носьбітку нюй-шу, Хэ Цзынхуа, у 2010 ёй споўнілася 69 год. Сёння яна валодае нюй-шу лепей за ўсіх, згодна з дакладам Эндо пасля вяртання з Уханя, Цзян’цюнь[6]/
Даследчык Чжоў Шоі вывучаў нюй-шу з канца 1950-х, і дагэтуль ён дапамагае жанчынам вывучаць пісьменства іх бабуль і прабабуль. Чжоў Шоі і Орые Эндо зараз працуюць над тым, каб адрадзіць нюй-шу.
Інвестыцыі з Ганконга і 209000 долараў з фонда Форда дазволілі пабудаваць музей нюй-шу. Але, паколькі сувязь страчана, ёсць апасенні з’яўлення фальсіфікацый з надпісамі, толькі знешне стылізаванымі пад аўтэнтычнае пісьмо, дзяля павелічэння патока турыстаў.
Пісьменніца Ліза Сі апісвае выкарыстанне нюй-шу жанчынамі XIX стагоддзя ў сваім рамане «Снежная кветка і запаветны веер».
На дадзены момант нюй-шу знаходзіцца ў спісе магчымых сімвалаў Унікод, у Дадатковым мулцімоўным пакеце, дзе 385 базавых сімвалаў могуць заняць пазіцыі з U+1B000 па U+1B180, і 64 алаграфа з U+1B181 па U+1B1C1.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Параўнайце з хіраганай, фанетычным пісьмом на аснове кітайскай іерагліфікі, выкарыстоўваемай жанчынамі (аннадэ — «жаночае пісьмо»), на якой быіі напісаныя такія буйныя працы як «Аповесць аб Гэндзі».
- Хангыль, які называўся ў Сярэднявеччы жаночым пісьмом
- Лаадан — штучная мова, закліканая лепш адлюстроўваць жаночыя думкі.
Зноскі
- ↑ https://www.capstan.be/nushu-chinas-secret-endangered-female-only-language-is-now-being-revived/#:~:text=N%C3%BCshu%20is%20a%20writing%20system%20created%20and%20used%20exclusively%20by%20women%20which%20originated%20in%20China%E2%80%99s%20remote%20Jiangyong%20county%2C%20in%20southern%20China%2C%20most%20likely%20around%20the%209th%20century.
- ↑ Zhao 2006, p. 162
- ↑ Zhao Liming, «The Women’s Script of Jiangyong». // Jie Tao, Bijun Zheng, Shirley L. Mow, eds, Holding up half the sky^ Chinese women past, presents, anf future, 2004:39ff
- ↑ Zhao 2006, p. 247
- ↑ AAS99 Архівавана 25 лістапада 2014.
- ↑ April33 Архівавана 25 лістапада 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Chinese language just for women — Washington Post(недаступная спасылка)
- The forbidden tongue — World news — The Guardian
- Сайт Энда Арые, буйнога даследчыка нюй-шу Архівавана 16 чэрвеня 2014.