Нектарніцы
Выгляд
Нектарніцы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Aethopyga christinae | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Nectariniidae Vigors, 1825 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Нектарніцы, нектарніцавыя, нектаркі (Nectariniidae) — сямейства пеўчых птушак атрада вераб'інападобных.
Выдзяляецца 16 родаў, 139 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Азіі, Аўстраліі і Афрыцы. Жывуць у лясах, садах, зарасніках кустоў, гарах. Робяць сезонныя міграцыі, звязаныя з масавым цвіценнем раслін, удзельнічаюць у іх апыленні.
Даўжыня да 25 см, маса да 20 г. Дзюба доўгая, тонкая, часта выгнутая, краі наддзюб'я злёгку зазубраныя. Афарбоўка самцоў яркая, з металічным адлівам, самак — зеленавата-шэрая. У некаторых відаў самцы і самкі афарбаваны аднолькава, у цьмяныя колеры. Кормяцца насякомымі, павукамі, пладамі, нектарам кветак (адсюль назва).
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]У сямействе нектарніц 16 родаў з 139 відамі[1]:
- Cabanis
- Anabathmis
- Anthobaphes
- Anthreptes
- Arachnothera
- Chalcomitra
- Chalcoparia
- Cinnyris
- Cyanomitra
- Deleornis
- Drepanorhynchus
- Dreptes
- Hedydipna
- Hypogramma
- Leptocoma
- Nectarinia
Зноскі
- ↑ Сямейства Nectariniidae Архівавана 15 красавіка 2013. у Спісе птушак свету Міжнароднага саюза арнітолагаў (IOC World Bird List version 3.2)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самусенка Э. Р. Нектарніцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).