Народная этымалогія
Наро́дная этымало́гыя (ням.: Volksetymologie) — спецыфічная моўная з’ява поўнага або частковага пераасэнсавання слова праз адвольнае збліжэнне яго з блізкімі гучаннем словамі. Паняцце ўведзена нямецкім лінгвістам Ферстэманам у 1852 годзе.
З’ява народнай этымалогіі назіраецца не толькі ў народзе, яна адыграла значную ролю і ў канструкцыях гэтак званай навуковай этымалогіі, асабліва там, дзе імкнуліся пераменшыць уплыў іншых моў на сваю, або перабольшыць уплыў сваёй мовы на іншыя. Для першага выпадку характэрна стаўленне ў мінулым расійскіх этымолагаў да цюркскага фонду рускай мовы, для другога — стаўленне ў мінулым нямецкіх этымолагаў да раманскага і ўсходняга фонду міжнароднай тэхнічнай тэрміналогіі. Таму паняцце народная этымалогія не вельмі ўдалае, бо абгрунтавана толькі гістарычна. Аднак спробы замяніць яго іншымі паняццямі — ілжывая этымалогія, лексічная асіміляцыя, лексічная асацыяцыя, пакуль поспеху не мелі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Народная этымалогія // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. Т. 2. — Мінск, 2006. — С. 229—230.
- Шор Р. Народная этимология // Литературная энциклопедия: В 11 т. — М., 1929—1939. Т. 7. — М.: ОГИЗ РСФСР, гос. словарно-энцикл. изд-во «Сов. Энцикл.», 1934. — Стб. 607—608.