Перайсці да зместу

Млоснасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Млоснасць
МКХ-10 R11.11.
МКХ-9 787.0787.0
MedlinePlus 003117
MeSH D009325
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Млоснасць — цяжкае адчуванне ў падуздушнай вобласці і глотцы, якое нярэдка папярэднічае рвоце. Узнікае пры дыетычных памылках, атручваннях, захворваннях органаў брушной поласці, цэнтральнай нервовай сістэмы, пры цяжарнасці, укалыхванні і да т.п. Пры некаторых захворваннях, якія суправаджаюцца стратай вагі (рак, СНІД), млоснасць можа быць пастаяннай і, такім чынам, пагражаць жыцці хворага.

Вобласць медыцыны, якая вывучае млоснасць і рвоту называецца эметалогія.

Апісанне сімптому

[правіць | правіць зыходнік]

Пры млоснасці тонус страўніка зніжаны, перыстальтыка або адсутнічае, або моцна запаволена. У той жа час тонус дванаццаціперснай кішкі і праксімальных аддзелаў худой кішкі павялічваецца, адбываюцца дуадэнагастральныя рэфлюксы.

Пры пазывах на рвоту падчас удыху пры закрытым роце адзначаецца сутаргавае скарачэнне дыхальных мышцаў і дыяфрагмы, а падчас выдыху — пярэдняй брушной сценкі. Пры гэтым тонус антральнага аддзела страўніка павялічваецца, а цела і кардыяльнага аддзела — памяншаецца.

Прычыны, які могуць прывесці да развіцця данага сімптому разнастайныя, да найбольш распаўсюджаных адносяцца захворванні страўнікава-кішачнага тракта, атручванні, розныя інтаксікацыі, марская хвароба.

Ранішняя млоснасць можа быць адной з першых прыкмет цяжарнасці. Развіццё млоснасці падчас цяжарнасці з'яўляецца адным з сімптомаў ранняга гестозу — таксікозу цяжарных. Звычайна млоснасць праходзіць да канца першага трыместра цяжарнасці.

Лячэнне захворвання праводзіцца як патагенетычнае, калі ліквідуецца прычына млоснасці, так і сімптаматычнае, калі ліквідуецца толькі сам сімптом.[1]

Для сімптаматычнай тэрапіі ўжываюцца:

Прыкладам патагенетычнай тэрапіі з'яўляецца лячэнне млоснасці, выкліканай атручваннем, пры гэтым рэкамендуюць прыём унутр адсарбавальных рэчываў: актываваны вугаль.

Зноскі

  1. Яковенко Э. П. и др. Рвота и тошнота: патогенез, этиология, диагностика, лечение // Фарматека. — 2005. — № 1.
  • Полушкина Н. Н. Диагностический справочник гастроэнтеролога. М.: — АСТ, 2007, ISBN 978-5-17-039782-2, c. 226—233.