Мваі Кібакі
Мваі Кібакі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
суахілі: Mwai Kibaki | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Daniel arap Moi[d] | ||||||
Пераемнік | Ухуру Кеніята | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Mary Wambui[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Daniel arap Moi[d] | ||||||
Пераемнік | Josephat Karanja[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | James Gichuru[d] | ||||||
Пераемнік | Arthur Magugu[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 лістапада 1931[1][2][…] |
||||||
Смерць |
21 красавіка 2022[4] (90 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | суахілі: Emilio Stanley Mwai Kibaki | ||||||
Жонка | Lucy Kibaki[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мваі Кібакі (англ.: Mwai Kibaki; 15 лістапада 1931, Гатуяіні, Кенія — 21 красавіка 2022[5]) — прэзідэнт Кеніі з 30 снежня 2002 па 9 красавіка 2013, змяніў на пасадзе папярэдняга кіраўніка дзяржавы з 1978 года Даніэля арапа Моі.
Кібакі раней займаў пасаду віцэ-прэзідэнта (1978—1988), а таксама шэраг іншых высокіх пастоў ва ўрадзе Кеніі, уключаючы пасады міністра фінансаў (1978—1981), міністра ўнутраных спраў (1982—1988) і міністра аховы здароўя (1988—1991).
У 2005 годзе Кібакі няўдала правёў рэферэндум па стварэнні ў краіне пасады прэм’ер-міністра. На прэзідэнцкіх выбарах 27 снежня 2007 года ён атрымаў перамогу з нязначнай перавагай над лідарам апазіцыі Раілай Адзінгай, што дало апошняму нагоду аспрэчыць вынікі выбараў. Гэта прывяло да пагромаў і міжэтнічных чыстак, у выніку загінула больш за 2500 чалавек. Пры пасрэдніцтве старшыні Афрыканскага саюза прэзідэнта Танзаніі Джакаі Кікветэ і былога генеральнага сакратара ААН Кофі Анана канфлікт быў урэгуляваны стварэннем кааліцыйнага ўрада і прызначэннем Раілы Адзінгі на створаную пасаду прэм’ер-міністра.
Зноскі
- ↑ Mwai Kibaki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mwai Kibaki // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Kenya: Mwai Kibaki, former president, is dead
- ↑ "Kenya Vice President, Emilio Stanley Mwai Kibaki Dies At 90". Архівавана з арыгінала 22 красавіка 2022. Праверана 27 красавіка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мваі Кібакі
- Mwai Kibaki Афіцыйны сайт Мваі Кібакі Архівавана 18 лістапада 2007.
- Profile of His Excellency Hon. Mwai Kibaki Архівавана 28 красавіка 2014.
- Профіль прэзідэнта Мваі Кібакі Архівавана 11 чэрвеня 2009.