Маўзалей
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Recoleta_115.jpg/200px-Recoleta_115.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/The_maussolleion_model_dsc02711-miniaturk_nevit.jpg/200px-The_maussolleion_model_dsc02711-miniaturk_nevit.jpg)
Маўзалей (лац.: mausoleum — ад стар.-грэч.: Μαυσωλει̃ον; на Усходзе: перс.: مزار — мазар) манумент, пахавальнае збудаванне, што ўключае ў сябе камеру з астанкамі памерлага, і часам памінальны зал. Названы паводле раскошнай магільніцы карыйскага цара Маўсола ў горадзе Галікарнас (каля сучаснага горада Бадрум у Турцыі). Маўзалеі атрымалі шырокае распаўсюджанне ў Старажытным Рыме, ісламскіх краінах, будуюцца і ў цяперашні час (маўзалеі Леніна, Атацюрка, Н. І. Пірагова і г.д.).