Перайсці да зместу

Летнія Алімпійскія гульні 1896

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
I летнія Алімпійскія гульні 1896
Эмблема
Плакат I летніх Алімпійскіх гульняў
Горад-арганізатар Афіны, Грэцыя
Краіны-ўдзельніцы 14
Колькасць атлетаў 241 (241 мужчын, 0 жанчын)
Разыгрываецца медалёў 43 камплекта медаляў у 9 відах спорту
Цырымонія адкрыцця 6 красавіка
Адкрываў Георг I
Цырымонія закрыцця 15 красавіка
Алімпійскі агонь няма, уведзены на Гульнях 1936
Алімпійская клятва няма, уведзена на Гульнях 1920
Стадыён Стадыён «Панатынаік»
Сайт olympics.com/en/o… (англ.)
1900 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Летнія Алімпійскія гульні 1896 года (англ.: 1896 Summer Olympics), афіцыйна вядомыя як Гульні I Алімпіяды, праходзілі ў Афінах, сталіцы Грэцыі, з 6 красавіка па 15 красавіка 1896 года.

Медальны залік

[правіць | правіць зыходнік]

Дзесяць з чатырнаццаці краін-удзельніц зарабілі медалі, у дадатак да трох медалёў, якія зарабілі змешаныя каманды, г.зн. каманды з спартсменаў з некалькіх краін. Каманда Злучаных Штатаў Амерыкі атрымала найбольшую колькасць залатых медалёў (11), а каманда Грэцыі, якая прымала Алімпійскія гульні, атрымала найбольшую колькасць медалёў у цэлым, а таксама найбольшую колькасць срэбных (17) і бронзавых (19) медалёў і на адзін залаты медаль менш, чым ЗША.

Легенда
Прымаючая каманда (Грэцыя)
Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Сцяг ЗША ЗША 11 7 2 20
2 Сцяг Грэцыі Грэцыя 10 17 19 46
3 Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія 6 5 2 13
4 Сцяг Францыі Францыя 5 4 2 11
5 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 2 3 2 7
6 Венгрыя 2 1 3 6
7 Аўстрыя 2 1 2 5
8 Сцяг Вялікабрытаніі Аўстралія 2 0 0 2
9 Сцяг Даніі Данія 1 2 3 6
10 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 1 2 0 3
11 Змешаная каманда 1 1 1 3
Увогуле (11 каманд) 43 43 36 122