Перайсці да зместу

Кінарынхі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кінарынхі

Сегментацыя Kinorhyncha
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Kinorhyncha Reinhard, 1881

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  59467
NCBI  51516
EOL  1526
FW  67128

Кінарынхі (Kinorhyncha, ад стар.-грэч.: κινέω — рухаю і ῥύγχος — рыла) — клас марскіх беспазваночных жывёл. Характарызуюцца гідрастатычным шкілетам, целам, пакрытым ігольчастай хітынавай кутыкулай  (руск.), і прысутнасцю ў сценцы цела колцавых і дыяганальных цягліц. Валодаюць вельмі маленькімі памерамі.

Даўжыня 0,1—1 мм. Цела пляскатае, жаўтаватае або карычневае, двухбакова-сіметрычнае, складаецца з 13 (зрэдку э 14) сегментаў (занітаў); укрыта кутыкулай з венчыкамі шыпоў або кручкоў. Скура — з аднаслойнага эпітэлію. Мускулатура складаецца з асобных пучкоў папярочна-паласатых мускулаў. Кішэчнік у выглядзе простай трубкі. Нервовая сістэма складаецца з галаўнога каляглотачнага кальца і брушнога нервовага ствала з вялікай колькасцю нервовых клетак у кожным сегменце тулава. Стрававальная сістэма скразная, на пярэднім канцы цела прысутнічае мускулістая глотка з выступаючым ротавым конусам, якія змяшчаюць ротавую адтуліну. Выдзяляльная сістэма протанефрыдыяльнага тыпу.

Пашыраны ўсюды. Жывуць у грунтах, у прыбярэжнай зоне і на глыбіні да 750 м. У свеце вядома каля 130 відаў, у Расіі — 30 відаў[1].

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Раздзельнаполыя, развіццё з метамарфозам.

Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі, мікраарганізмамі, дэтрытам.

Кінарынхі — вельмі малавывучаная група, мяркуецца, што філагенетычна яны больш за ўсё блізкія іншым псеўдацэламічным чарвякам (Loricifera).

Зноскі