Кумедзіма
Кумедзіма | |
---|---|
яп. 久米島 | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 59,53 км² |
Насельніцтва | 8 509 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 142,94 чал./км² |
Размяшчэнне | |
26°20′43,10″ пн. ш. 126°46′56,50″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Усходне-Кітайскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кумедзіма (яп.: 久米島) — востраў у групе астравоў Рукю на поўдні Японіі. Плошча — 59,53 км². Насельніцтва (2011 г.) — 8 509 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кумедзіма — адносна невялікі востраў вулканічнага паходжання, які месціцца на поўдні Усходне-Кітайскага мора ў 86,65 км на паўночны захад ад горада Наха, адміністрацыйнага цэнтра прэфектуры Акінава, у 1608 км на паўднёвы захад ад Токіа, сталіцы Японіі. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — 13,31 км. Найбольшая шырыня — 7,65 км.
Паверхня складаецца з вулканічных парод. Найбольшая вышыня — 310,4 м. Частка ўзбярэжжа пакрыта пясчанымі пляжамі. Каля вострава знаходзяцца каралавыя рыфы.
Клімат трапічны вільготны. Улетку сярэдняя тэмпература трымаецца каля +26°C—31°C. Востраў Кумедзіма знаходзіцца ў зоне частых тайфунаў і землятрусаў.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Прырода вострава Кумедзіма значна зменена чалавекам. Тут шмат птушак, казурак, крабаў, 1 від змей. Значна большае багацце фаўны ў навакольных водах, у тым ліку рэдкія віды каралаў і рыб. З 2008 г. 255 га паверхні вострава знаходзяцца пад сталай аховай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Кумедзіма быў населены ў неаліце. У пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца пад 714 г. Паміж 1470 г. і 1476 г. увайшоў у склад дзяржавы Рукю. Быў падзелены паміж двума феадальнымі родамі, якія знаходзіліся ў сваяцкіх адносінах. З 1879 г. у складзе Японіі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка і абслугоўванне турыстаў.