Крыагеній
Выгляд
Крыагеній (стар.-грэч.: κρύος — ледзяны холад, мароз і γένεσις — нараджэнне) — другі геалагічны перыяд неапратэразойскай эры. Пачаўся 850 млн гадоў назад і скончыўся каля 635 млн гадоў таму. Працягваўся, такім чынам, каля 215 млн гадоў. Верхняя мяжа крыягенія заснавана на стратыграфіі, ніжняя — чыста хронаметрычная[1].
Гэты перыяд характарызаваўся самым значным, аж да экватара, зледзяненнем на Зямлі (так званая гіпотэза «Зямля-сняжок»)[2].
У гэты час існуе адна з самых старажытных фаўн мнагаклетачных жывёл — хайнаньская, вялікая частка прадстаўнікоў якой, мабыць, мелі чэрвепадобную форму.
Падчас крыягенія суперкантынент Радзінія распаўся, і суперкантынент Паноція пачаў фармавацца.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Международная стратиграфическая шкала (версия за август 2012) на сайте Международной комиссии по стратиграфии
- ↑ Дефицит кислорода-17 указал на скорость размораживания Земли-снежка
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Иорданский Н. Н. Развитие жизни на земле. — М.: Просвещение, 1981.
- Короновский Н. В., Хаин В. Е., Ясаманов Н. А. Историческая геология : Учебник. — М.: Академия, 2006.
- Ушаков С. А., Ясаманов Н. А. Дрейф материков и климаты Земли. — М.: Мысль, 1984.
- Ясаманов Н. А. Древние климаты Земли. — Л.: Гидрометеоиздат, 1985.
- Ясаманов Н. А. Популярная палеогеография. — М.: Мысль, 1985.
- Еськов К. Ю. Удивительная палеонтология: история Земли и жизни на ней. — М.: ЭНАС, 2008. — С. 312.