Перайсці да зместу

Ключыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ключыца
Выява
Злучаецца з
3D model
Код NCI Thesaurus C12695
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ключыца

Ключы́ца (лац.: clavicula) — невялікая косць змяшанага тыпу ў анатоміі чалавека з пояса верхняй канцавіны, мае S-падобную форму і злучае лапатку з грудной косткай плечавага пояса і ўмацоўвае яго.

Лацінскі назоў — clavicula, «ключык», грунтуецца на своеасаблівым руху косці вакол сваёй восі ў момант узняцця пляча, якое нагадвае рух ключа ў замочнай свідравіне.

Ключыца ёсць у многіх чатырохногіх жывёлаў, якія выкарыстоўваюць пярэднія канцавіны для хапання або брахіяцыі. Яны рудыментарныя, або адсутнічаюць у тых чатырохногіх, якія выкарыстоўваюць пярэднія канцавіны для апоры або бегу.