Перайсці да зместу

Карламан II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карламан II
фр.: Carloman II
кароль Заходне-Франкскага каралеўства
11 красавіка 879 — 6 снежня 884
Папярэднік Людовік II Заіка
Пераемнік Карл III Тоўсты

Нараджэнне 866
Смерць 6 снежня 884[1] ці 12 снежня 884(0884-12-12)[2]
Месца пахавання
Род Каралінгі
Бацька Людовік II Заіка
Маці Ансгарда Бургундская[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карламан II (фр.: Carloman, 86612 снежня 884) — кароль Бургундыі і Аквітаніі (з 880 года), Заходне-франкскага каралеўства (з 882 года) з дынастыі Каралінгаў.

Малодшы сын заходне-франкскага караля Людовіка II Заікі і Ансгарды Бургундскай.

Пасля смерці бацькі (879 год) на працягу некалькіх месяцаў Карламан і яго старэйшы брат Людовік сумесна кіравалі ўсёй Заходне-Франкскай дзяржавай. У 880 годзе яны падзялілі дзяржаву на дзве часткі — Карламану дасталіся Бургундыя і Аквітанія.

Аднак адзін з самых уплывовых магнатаў, Boson, які не належаў да роду Каралінгаў і кантраляваў паўднёвы ўсход Галіі, ад паўднёвай Бургундыі да Праванса, адмовіўся прызнаць уладу і Карламана, і яго брата — мясцовая шляхта абвясціла Базона каралём Праванса.

У адказ браты, бок якіх узяў іх стрыечны дзядзька, кароль Усходне-Франкскага каралеўства Карл III Тоўсты, аблажылі сталіцу Базона, горад В’ен. Вайна з Базонам зацягнулася. В’ен быў узяты толькі ў 882 годзе пасля доўгай аблогі.

Людовік ІІІ і Карламан ІІ перамагаюць вікінгаў, малюнак XV ст.

Пасля нечаканай смерці брата Людовіка (5 жніўня 882) Карламан атрымаў у спадчыну яго землі і з гэтага часу знаходзіўся ў асноўным у Нейстрыі, спрабуючы абараніць яе ад нарманаў.

Загінуў у выніку няшчаснага выпадку на паляванні, пахаваны ў абацтве Сен-Дэні. Памёр бяздзетным, пасля чаго шляхта Заходне-Францкага каралеўства абрала каралём Карла Талстога[3].