Перайсці да зместу

Ліён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ліён
фр.: Lyon
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
47,87 км²
Вышыня цэнтра
162—305 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 522 250 чал. (1 студзеня 2021)[3]
Шчыльнасць
10 041 чал./км²
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
69001 — 69…
Аўтамабільны код
69
Афіцыйны сайт
lyon.fr
(фр.)(англ.)(ісп.)
Ліён на карце Францыі
Ліён (Францыя)
Ліён

Ліён (фр.: Lyon) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Авернь — Рона — Альпы.

Ліён з’яўляецца цэнтрам «Вялікага Ліёна» (фр.: Grand Lyon), або Ліёнскай суполкі гарадоў (fr:Communauté urbaine de Lyon), якая складаецца з 57 адміністрацыйных адзінак і з’яўляецца самай вялікай па колькасці насельніцтва (больш за 1,2 млн жыхароў), з падобных утварэнняў ў Францыі. Ліён знаходзіцца за 470 км ад Парыжа, за 320 км ад Марселя, за 160 км ад Жэневы, за 280 км ад Турына, і 600 км ад Барселоны.

Узнік на месцы паселішчаў галаў. 3 43 да н.э. рымская калонія Лугдунум, з 16 да н.э. адміністрацыйны цэнтр правінцыя Лугдунская Галія. 3 476 сталіца Бургундскага каралеўства. У 534 заваяваны франкамі. У ХІ—ХІІІ ст. у складзе «Свяшчэннай Рымскай імперыі», цэнтр графства Ліянэ, 3 1173 — архіепіскапства; у 1245 і 1274 тут праходзілі ўсяленскія саборы. У 1312 горад далучаны да дамена французскага караля. У XVI ст. буйны цэнтр еўрапейскага гандлю і крэдыту, шаўкаткацтва і кнігадрукавання. Штогадовыя еўрапейскія гандлёва-фінанасавыя кірмашы арганізоўваюцца з XV ст.

У ХІХ ст. цэнтр рабочага руху, у т.л. паўстанняў (1831, 1834). У ІІ сусветную вайну акупіраваны нямецкмі войскамі (1942—44), цэнтр Руху Супраціўлення на поўдні Францыі.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Важны прамысловы цэнтр. Старадаўні еўрапейскі цэнтр вытворчасці вырабаў з натуральнага шоўку (з XV ст.), тканін з штучнага шоўку і сінтэтычнага валакна, трыкатажу, фарбавальнікаў. У Ліёне і прыгарадах развіваецца машынабудаванне, хімічная прамысловасць і інш.

Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт пры ўпадзенні р. Сона ў р. Рона. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн.

Навука, адукацыя, культура

[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць Акадэмія навук, 4 ўніверсітэты. Музеі: тканін, дэкарацыйнага мастацтва, Ліянэ, выяўленчых мастацтваў, архітэктуры.

Архітэтурныя помнікі: 2 старажытнарымскія тэатры (у т.л. Амфітэатр трох Галій), раманска-гатычныя і гатычныя цэрквы.

Гарады-пабрацімы і партнёры

[правіць | правіць зыходнік]

Спіс гарадоў-пабрацімаў (выдзелены тоўстым шрыфтам) і гарадоў-партнёраў Ліёна (паводле афіцыйнага сайта ліёнскай мэрыі[4]):

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • Ліён // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.