Перайсці да зместу

Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР
руск.: Комитет Государственной Безопасности
Краіна
Створана 12 сакавіка 1954
Распушчана (ператворана) 3 снежня 1991
Юрысдыкцыя СССР
Штаб-кватэра
Сярэдняя колькасць
  • 480 000 чал. (1991)
Папярэднік Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР[d]
Пераемнік Inter-republican Security Service of the USSR[d], Central Intelligence Service of the USSR[d], State Border Protection Committee of USSR[d], KGB of RSFSR[d], Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР, Служба бяспекі Украіны, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Камітэт нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Казахстан
Кіраўніцтва
Кіраўнік Іван Аляксандравіч Сяроў, Уладзімір Яфімавіч Сямічастны, Юрый Уладзіміравіч Андропаў, Віталь Васільевіч Федарчук, Аляксандр Мікалаевіч Шалепін, Віктар Міхайлавіч Чэбрыкаў, Уладзімір Аляксандравіч Кручкоў, Вадзім Віктаравіч Бакацін і Chairman of the KGB[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР) — дзяржаўны орган, які выконваў задачы абароны канстытуцыйнага парадку СССР.

Назва арганізацыі з цягам часу неаднаразова мянялася. 20 снежня 1917 года бальшавіцкі ўрад Расіі ўтварыў Усерасійскую надзвычайную камісію (УНК — па-рас. ВЧК). Першы старшыня — Фелікс Дзяржынскі. Агульнапрынятая назва супрацоўнікаў — чэкісты.

6 лютага 1922 года Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) прыняў пастанову аб скасаванні УНК і ўтварэнні Дзяржаўнай палітычнай управы (ДПУ) РСФСР. 2 лістапада 1923 года прэзідыум ЦВК СССР стварыў Аб’яднаную ДПУ пры ўрадзе СССР.

10 ліпеня 1934 года пастановай ЦВК СССР быў створаны Народны камісарыят унутраных спраў СССР, у склад якога ўвайшло АДПУ СССР, ператворанае ў Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі (ГУДБ) НКУС СССР.

1 сакавіка 1941 года НКУС СССР быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС СССР і Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі (НКДБ) СССР. У ліпені 1941 года НКДБ СССР і НКУС СССР ізноў былі злітыя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 года быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР.

15 сакавіка 1946 года НКДБ ператварылі ў Міністэрства (МДБ). 7 сакавіка 1953 года МДБ было аб’яднана з Міністэрствам ўнутраных спраў (МУС) СССР.

13 сакавіка 1954 года з МУС СССР выдзелены органы дзяржаўнай бяспекі і створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР (з 1978 года — КДБ СССР).

22 кастрычніка 1991 года шляхам падзелу КДБ СССР была створана Міжрэспубліканская служба бяспекі (МСБ) асноўнай функцыяй якой з’яўлялася каардынацыя работы рэспубліканскіх службаў бяспекі і правядзення ўзгодненай з імі контрвыведніцкай дзейнасці.

Устанаўлівалася, што МСБ з’яўляецца асноўным правапераемнікам КДБ СССР на матэрыяльна-тэхнічную базу і маёмасць. З паўнамоцтваў КДБ у падпарадкаванні МСБ заставаліся: контрвыведка (у тым ліку і ваенная), аператыўна-вышуковая праца, выраб апертэхнікі, інфармацыйна-аналітычная праца, падрыхтоўка кадраў. Аднак, большая частка паўнамоцтваў КДБ СССР адышла да службаў бяспекі саюзных рэспублік, МСБ паступова заставалася толькі каардынатарам дзейнасці рэспубліканскіх спецслужбаў[1].

19 снежня 1991 года Міжрэспубліканская служба бяспекі была скасавана.

Старшыні КДБ СССР

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.