10 ліпеня
Выгляд
10 ліпеня — сто дзевяноста першы (сто дзевяноста другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 138: Пасля смерці Адрыяна, Антанін Пій стаў імператарам
- 1040: Паводле падання, аголеная лэдзі Гадзіва праехала на кані праз Ковентры, каб вымусіць свайго мужа, эрла Леафрыка, знізіць падаткі з гараджан.
- 1067: На рацэ Ршы Яраславічы ўзялі ў палон Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў.
- 1241: Конрад I Мазавецкі заняў Кракаў.
- 1812: Скончыўся Мірскі бой, першая сур'ёзная сутычка на полі бою ў вайне 1812 года.
- 1917: Першае беларускае таварыства драмы і камедыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Я. Купалы «Раскіданае гняздо».
- 1941: Пачатак Смаленскай абарончай аперацыі — упершыню ў Другой Сусветнай вайне германскія войскі перайшлі ад наступлення да абароны.
- 1973: Багамы атрымалі незалежнасць ад Вялікабрытаніі.
- 1994: У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1509: Жан Кальвін, дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму (пам. 27.5.1564)
- 1781: Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст (пам. 1855)
- 1830: Каміль Пісаро, французскі мастак
- 1856: Нікола Тэсла, сербска-амерыканскі фізік, аўтар больш чым 300 патэнтаў у розных галінах інжынернай тэхнікі (пам. 1943)
- 1857: Анатоль Бонч-Асмалоўскі, рэвалюцыянер-народнік (пам. 1930)
- 1871: Марсель Пруст, французскі пісьменнік (пам. 1922)
- 1888: Джорджа дэ Кірыка, італьянскі мастак
- 1895: Павел Сухі, савецкі авіяканструктар (пам. 15.9.1975)
- 1900: Пётра Сергіевіч, беларускі мастак (пам. 1.11.1984)
- 1925: Махатхір Махамад, 4-ы прэм'ер-міністр Малайзіі
- 1931: Эліс Манро, канадская пісьменніца (пам. 2024)
- 1933: Іван Пасер, чэшскі кінарэжысёр
- 1936: Герберт Боер, амерыканскі біяхімік
- 1936: Тунэ Келам, эстонскі палітык
- 1937: Леанід Дземідовіч, беларускі навуковец-геолаг (пам. 1999)
- 1942: Пётр Клімук, беларускі касманаўт
- 1953: Васіль Сахарчук, беларускі паэт
- 1961: Міхаіл Цыбульскі, беларускі мастацтвазнавец
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 138: Адрыян, рымскі імператар
- 983: Бенедыкт VII, Папа Рымскі
- 994: Леапольд I, маркграф Аўстрыі
- 1103: Эрык I, кароль дацкі
- 1559: Генрых II Валуа, кароль Францыі
- 1806: Джордж Стабс, англійскі мастак
- 1910: Іаган Готфрыд Гале, нямецкі астраном
- 1915: Хендрык Вілем Месдаг, нідэрландскі мастак-марыніст
- 2004: Марыя ды Лурдыш Пінтасілгу, прэм'ер-міністр Партугаліі
- 2011: Ралан Пеці, французскі харэограф
- 2019: Валянціна Картэзэ, італьянская актрыса
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Багамы: Дзень незалежнасці
- Ваёмінг, ЗША: Дзень штата
- Манголія: Дзень дзяржаўнага сцяга
- Маўрытанія: Дзень арміі
- Расія: Дзень воінскай славы