Перайсці да зместу

Звонкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зво́нкі[1] — картачная масць чырвонага колеру ў форме ромба ў стандартных ігральных картах французскай калоды[2].

Арыгінальная французская назва масці — «каро» (фр.: сarreau) ўзыходзіць да лацінскага слова «quadrum», якое азначае «квадрат» ці «прамавугольнік»[3]. Беларуская назва паходзіць ад слова «званочкі», таму што на картах адпаведнай масці былі памаляваныя іменна званочкі[4]. Такі выгляд (ням.: Schellen) захоўваецца ў нямецкай і швейцарскай калодах. Усходнеславянскае бу́бня (бу́бы, бу́бна, бубня́[4]; руск.: бу́бны, укр.: бу́бна) лічыцца запазычаннем з чэшскага «bubny», якое азначае літаральна «званочкі»[4]. Але ўкраінскі мовазнавец Яраслаў-Багдан Рудніцкі, услед за Іванам Агіенкам і іншымі, лічыць гэта не запазычаннем, а ўтварэннем прама ад бу́бен[5][4].

Звонкі звычайна маюць ромбападобную форму — паралелаграм з чатырма роўнымі бакамі. Бакі часам злёгку закруглены, што робіць сімвал падобным на астроіда. Часцей за ўсё звонкі малююцца чырвонымі, аднак у брыджы яны могуць быць сінімі, а ў турнірнай калодзе ската маюць жоўты ці аранжавы колер.

У галерэі ніжэй паказаны звонкі французскай калоды з 52 карт.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

У Расійскай імперыі зняволеныя насілі на адзенні знак у выглядзе жоўтага ромба, які называлі «званковы туз» (бубновый туз)[6].

Коды сімвала масці пры наборы тэкстаў

[правіць | правіць зыходнік]

Юнікод — U+2666 і U+2662

♦ ♢

HTML — ♦ (або ♦) і ♢

♦ ♢
  1. звонкі // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977―1984.
  2. Карты игральные // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. Wolfgang Pfeifer: Etymologisches Wörterbuch des Deutschen. 8. Auflage. Deutscher Taschenbuch Verlag, Munich, 2005, ISBN 3-423-32511-9.
  4. а б в г Бу́бня // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978―.
  5. Rudnyc’kyj J. В. An etymological dictionary of the Ukrainian language. Vol. 1-2. Winnipeg, 1962—1982.
  6. Мехельсон М. И. бубновый туз (на спине) // Русская мысль и речь. Своё и чужое. Опыт русской фразеологии. Сборник образных слов и иносказаний. — СПб.: типография Академии наук, 1896—1912.