Дэвальвацыя
Дэвальва́цыя — зніжэнне залатога зместу грашовай адзінкі ва ўмовах залатога стандарту. У сучасных умовах тэрмін ужываецца для сітуацый значнага зніжэння курсу нацыянальнай валюты адносна цвёрдых валют (звычайна, долару ЗША, еўра, SDR). Дэвальвацыя разглядаецца як інструмент цэнтральных банкаў у кіраванні нацыянальнай валютай, супрацьлеглы рэвальвацыі.
Ва ўмовах вагання валютнага курсу не адбываецца прамога афіцыйнага прызначэння каштоўнасці нацыянальнай валюты. Цэнтральны банк можа хіба ўскоснымі метадамі (валютнымі інтэрвенцыямі) змяняць курс. У гэтых умовах дэвальвацыя будзе не вынікам прыняцця афіцыйнага дакументу, а вынікам змянення каштоўнасці валюты пад уздзеяннем рыначных механізмаў.
Найбольшыя дэвальвацыі
[правіць | правіць зыходнік]Спіс найбольшых дэвальвацый пасля 1990 года[1].
Краіна | Год | Велічыня, % |
---|---|---|
Беларусь | 2011 | 54,4 |
Аргенціна | 2002 | 54 |
Эфіопія | 1992 | 54 |
Расія | 1998 | 38 |
Беларусь | 1999 | 37 |
Інданезія | 1998 | 37 |
Мексіка | 1995 | 36 |
Рэспубліка Карэя | 1997 | 34 |
Бразілія | 1999 | 33 |
Уругвай | 2002 | 29 |
Эквадор | 1999 | 29 |
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Курс беларускага рубля з 2009 года прывязаны да «кошыку валют», у які ўваходзяць долар ЗША, еўра і расійскі рубель.[2] На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах ±12%[3]. 23 мая 2011 года Беларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі нацыянальнай валюты — рубель быў дэвальваваны на 54,4%. Беларуская дэвальвацыя, паводле звестак Сусветнага банка, стала самай вялікай за 20-гадовую сусветную гісторыю, абагнаўшы эфіопскую 1992 года і аргенцінскую 2002 года[1].