Дахі
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Цэнтральная Азія |
Мова | іранская |
Рэлігія | зараастрызм |
Блізкія этнічныя групы | скіфы, масагеты |
Да́хі (грэч. Δάοι) † — старажытны іранскі народ на захадзе Цэнтральнай Азіі.
Дахі ўпершыню ўзгадваюцца ў «Авесце» як племя, што прыняло зараастрызм. Аднак дахаў таксама абвінавачвалі ў забойстве Заратуштры.
У персідскіх надпісах Ксеркса I яны названы сярод народаў, падпарадкаваных імперыі Ахеменідаў. Дахі прымалі ўдзел у бітве пры Гаўгамелах супраць арміі Аляксандра Македонскага, складалі частку левага фланга персідскага войска. Старажытнагрэчаскія аўтары апісвалі іх як вершнікаў, узброеных лукамі, якія насялялі пусткі на паўночны ўсход ад Бактрыі і на ўсход ад Сагдыяны. Страбон вылучаў 3 племені дахаў — парнаў, ксанфаў і пісураў.
Відавочна, пасля руйнавання імперыі Ахеменідаў дахі істотна пашырылі населеныя імі тэрыторыі, але ў выніку распаліся на асобныя плямёны. Аршак, правадыр парнаў, лічыцца стваральнікам асобнай дынастыі Аршакідаў у Парфянскай імперыі. Каля 155 г. радзіма дахаў была падпарадкавана парфянамі.