Перайсці да зместу

Гіжыцка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Гіжыцка
польск.: Giżycko
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Бурмістр
Войцех Караль Івашкевіч
Заснаваны
1437
Плошча
13,72 км²
Вышыня цэнтра
116 м
Насельніцтва
29 642 чалавек (2017)
Шчыльнасць
2160 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 87
Паштовы індэкс
11-500
TERC
2806011
Афіцыйны сайт
gizycko.pl (польск.)
SIMC
0977692
Гіжыцка на карце Польшчы ±
Гіжыцка (Польшча)
Гіжыцка
Гіжыцка (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Гіжыцка

Гіжыцка[1] (польск.: Giżycko) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Гіжыцкага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба гарадской гміны Гіжыцка. Займае плошчу 13,72 км². Насельніцтва 29 642 чал. (на 2017).

Гіжыцка часта называюць сталіцай паруснага спорту ў Польшчы. Горад з’яўляецца адным з галоўных рачных партоў у рэгіёне Мазуры і адным з нацыянальных цэнтраў актыўнага турызму і адпачынку.

На падставе Таруньскага міру гэты рэгіён станавіўся часткай Польскага каралеўства як леннае валоданне Тэўтонскага ордэна. У 1525 г. вялікі магістр Альбрэхт Гогенцолерн секулярызаваў ордэн, прыняў пратэстантызм і ўсталяваў у Прусіі свецкую дзяржаву, звязаную леннай залежнасцю ад Польскага каралеўства. Мясцовы замак стаў рэзідэнцыяй княжых старастаў.

Афіцыйная гісторыя горада пачынаецца ў другой палове XVI ст., калі герцаг Прусіі Альбрэхт Фрыдрых Гогенцолерн-Ансбах выдаў першы прывілей, якім узвысіў паселішча над возерам Лёвэнцін (сучаснае Негоцін) да статуса горада.

У адпаведнасці з палажэннямі Велаўска-Быдгашцкіх трактатаў у 1657 г. Польшча страціла ўладу над рэгіёнам, і горад з тых часоў быў часткай брадэнбургска-прускай дзяржавы, ператворанай у 1701 г. у каралеўства Прусія.

20 мая 1945 г. савецкая ваенная камендатура перадала ўпраўленне горадам і акругай уладам ПНР. Першая група польскіх перасяленцаў прыбыла ў горад 5 лютага 1945 г. з Беластока. Пазней пачалі масава прыбываць з усходу асобы польскага паходжання з Віленскага ваяводства і іншых страчаных Польшай на карысць СССР тэрыторый міжваенных польскіх ваяводстваў. Горад таксама засялілі прыезджыя з цэнтральных рэгіёнаў Польшчы і насельніцтва ўкраінскага паходжання, пераселенае з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў у рамках акцыі «Вісла».

Адначасова ў 1946 г. пачалася акцыя перасялення мясцовага насельніцтва нямецкага паходжання на захад за раку Одру. Тыя з мазураў, якія не хацелі прызнаць сваё польскае паходжанне і згадзіцца на спольшчванне прозвішчаў і імёнаў, вымушаныя былі эміграваць. З часам, за некалькі хваляў, гэта прывяло да амаль поўнай эміграцыі мазураў ў Германію. У пачатку 1946 г. горад меў насельніцтва ў 4534 чал., і гэтая лічба хутка павялічвалася.

Зноскі