Перайсці да зместу

Альштынак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Альштынак
польск.: Olsztynek
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Прэзідэнт
Мірослаў Войцех Сцягенка
Плошча
7,69 км²
Насельніцтва
7 648 чалавек (2004)
Шчыльнасць
994,5 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 89
Паштовы індэкс
11-015
TERC
6283614094
Афіцыйны сайт
Альштынак на карце Польшчы ±
Альштынак (Польшча)
Альштынак
Альштынак (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Альштынак

Альштынак[1] (польск.: Olsztynek, ням.: Hohenstein) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Альштынскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Альштынак. Займае плошчу 7,69 км². Насельніцтва 7648 чалавек (на 2004).

Замак крыжакоў (пабудаваны ў 1350—1360) у Альштынку

Гісторыя горада пачынаецца з будаўніцтва тэўтонскімі рыцарамі замка Гогенштайн у 1351 годзе. У 1410 годзе ў наваколлях горада рыцары пацярпелі разгромнае паражэнне ў бітве пры Грунвальдзе. У 1440—1455 гадах у складзе Прускай канфедэрацыі, з 1525 года — частка Прусіі. У жніўні 1914 года апынуўся ў цэнтры бітвы пры Таненбергу.

На праведзеным пасле Першай сусветнай вайны плебісцыце былі пададзены толькі два галасы за перадачу горада пад юрысдыкцыю Польшчы. У горад з Кёнігсбергскага заапарка быў перамешчаны этнаграфічны музей Усходняй Прусіі. У 1927 годзе тут быў узведзены мемарыял у Танэнбергу, дзе праз 7 гадоў быў пахаваны германскі прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург. Пасля Другой сусветнай вайны мемарыял быў разбураны, магіла Гіндэнбурга з жонкай яшчэ да пачатку баёў была перамешчана ў Марбург. Польскія ўлады пабудавалі ў горадзе помнік у гонар Грунвальдскай бітвы.

Зноскі