Перайсці да зместу

Гарады-героі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Званне Горад-Герой — вышэйшая ступень адзнакі, якой былі ўганараваныя 12 гарадоў Савецкага Саюза пасля Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг. Акрамя таго Брэсцкай крэпасці прысвоена званне Крэпасць-Герой. У цяперашні час, 4 з іх знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, 2 (уключаючы крэпасць-герой) — на тэрыторыі Беларусі, астатнія — ў Расіі.

Гісторыя звання

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню гарадамі-героямі былі названыя гарады Ленінград, Сталінград, Севастопаль і Адэса ў загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага 1 мая 1945 года.

Афіцыйна ў якасці дзяржаўнай узнагароды званне ўсталявана 8 мая 1965 года, калі Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР сваім Указам зацвердзіў Палажэнне аб вышэйшай ступені адзнакі — званні «Горад-Герой». У гэты жа дзень званне прысвоена гарадам Маскве, Ленінграду, Валгаграду, Кіеву, Адэсе і Севастопалю, а Брэсцкай крэпасці прысвоена званне «Крэпасць-герой».

Гарады-героі і крэпасць-герой

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Сцяг Расіі Масква — з 8 мая 1965
  2. Сцяг Расіі Ленінград (цяпер Санкт-Пецярбург) — з 8 мая 1965
  3. Сцяг Расіі Сталінград (цяпер Валгаград) — з 8 мая 1965
  4. Сцяг Украіны Кіеў — з 8 мая 1965
  5. Сцяг Украіны Адэса — з 8 мая 1965
  6. Сцяг Украіны Севастопаль — з 8 мая 1965
  7. Сцяг Беларусі Брэсцкая крэпасць (Крэпасць-Герой) — з 8 мая 1965
  8. Сцяг Расіі Новарасійск — з 14 верасня 1973
  9. Сцяг Украіны Керч — з 14 верасня 1973
  10. Сцяг Беларусі Мінск — з 26 чэрвеня 1974
  11. Сцяг Расіі Тула — з 7 снежня 1976
  12. Сцяг Расіі Мурманск — з 6 мая 1985
  13. Сцяг Расіі Смаленск — з 6 мая 1985

Тут паказаныя даты не прысваення звання, а ўказаў аб уручэнні медаляў «Залатая Зорка» і ордэнаў Леніна гарадам, якія атрымалі званне горада-героя раней. Ленінграду, Сталінграду, Севастопалю і Адэсе званне «Горад-Герой» было прысвоена ў 1945 г., Кіеву — у 1961 г. Ленінграду і Кіеву пры прысваенні звання ўручылі толькі ордэн Леніна, а Сталінграду, Севастопалю і Адэсе наогул не ўручаліся ордэны і медалі.[1]

Памятныя абеліскі і стэлы ў гарадах-героях

[правіць | правіць зыходнік]

Савецкія маркі 1965 года «Гарады-героі»

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-героі ў іншых краінах

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. [1] Архівавана 1 снежня 2007.