Перайсці да зместу

Ганс Мемлінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганс Мемлінг
ням.: Hans Memling
Фатаграфія
Аўтапартрэт, дэталь алтара Дзевы Марыі, каля 1468, Нацыянальная галерэя, Лондан
Імя пры нараджэнні Hans Memling
Дата нараджэння 1433/1435
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1494(1494-08-11)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дзеяч мастацтваў, дзеяч выяўленчага мастацтва
Мастацкі кірунак фламандская школа
Уплыў Рагір ван дэр Вейдэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганс Мемлінг (ням.: Hans Memling, нідэрл.: Jan van Mimmelynghe, лац.: Johannes Memmelinc або Memlinc; 1433/1435, Зелігенштат11 жніўня 1494, Бругэ) — нідэрландскі жывапісец. З'яўляецца буйнейшым мастаком ранняга нідэрландскага Адраджэння.[3]

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнец Гесэна. Вучыўся, магчыма, у Рагіра ван дэр Вейдэна; зведаў уплыў яго і Яна ван Эйка. З 1465 працаваў у Бругэ, дзе ёсць музей яго імя.

У творчасці Г. Мемлінг спалучаў познагатычныя і рэнесансныя рысы.[4] Ужо ў ранніх яго работах відавочна імкненне надаць сакральным тэмам узвышаны сэнс, а ўсяму зямному — ідэальную прыўзнятасць.[3]

Алтар Марціна ван Ньювенхове, частка дыпціха

Значную колькасць твораў жывапісца складаюць невялікія па памерах кампазіцыі апавядальнага характару, у якія ён часта ўводзіць выявы людзей, не звязаных з асноўным сюжэтам («Алтар Адрыяна Рэйнса», 1480; «Страсці Хрыстовы», каля 1470; «Сем радасцей Марыі», каля 1480; «Дабравешчанне», каля 1482). Мастак выканаў многа партрэтаў — як самастойных твораў, так і выяў данатараў. Так, у рабоце «Алтар Марціна ван Ньювенхове» на адной створцы ён піша Марыю з дзіцём, а на другой — заказчыка твора. Жывапіс дыпціха вызначаецца асаблівай светланоснасцю, а фарбы — падкрэсленай гучнасцю, што дазваляе перадаць ідэальны ў сваёй чароўнасці твар мадонны, жыццёвую рухомасць фігуры ван Ньювенхове.

Звяртаўся да адлюстравання аголенай натуры, пейзажа, анімалістычных матываў.

Зноскі

  1. Wyzewa T. d. Les Peintres primitifs de l’Allemagne // Revue des deux MondesParis: 1889. — Vol. tome 92. — P. 858–883. — ISSN 0035-1962; 0750-9278
  2. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  3. а б Б. Лазука (2010)
  4. В. Буйвал (2000)