Перайсці да зместу

Ганга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганга
गंगा
Спуск Гангі з неба, якую чакаюць Шыва, Бхагіратха, Парваці і бык Нандзі.
Міфалогія індуізм
Пол жаночы
Муж Шантану
Дзеці Бхішма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганга (санскр.: गंगा) — індуісцкая багіня, увасабленне свяшчэннай ракі Ганг. Рака і багіня гуляюць важную ролю ў індуісцкай рэлігіі і міфалогіі. Яна адначасова з’яўляецца сімвалам мацярынства (адсюль эпітэт «Ганга-Ма» — «маці Ганга»), сувязным звяном паміж светамі і сродкам ачышчэння. Індуісты вераць, што рака можа зняць грахі і дапамагчы выратаванню. Часта гэта дзеянне асацыюецца проста з купаннем у рацэ ў любы час, а таксама апусканнем у яе вады праху памерлых, дзеля чаго да ракі прыязджаюць нават з аддаленых мясцін. На берагах ракі ёсць некалькі святых месцаў для індуістаў, у тым ліку гарады Харыдвар, Алахабад і Варанасі. Падчас фестывалю Лой Кратонг у Тайландзе лодкі спускаюць на ваду з запаленымі свечкамі ў гонар багіні Гангі.

Рака і багіня згадваюцца ў найстарэйшых індыйскіх літаратурных творах, уключаючы Веды, Пураны, Рамаяну і Махабхарату[1]. З ракой звязана мноства індуісцкіх легенд. Ганга, па розных версіях, была ўвасабленнем лодкі Брахмы, яе дачкі або дачкі Гімавана, уладара гор. У пачатку часоў Ганга была выключна нябеснай ракой, недаступнай на зямлі, але пазней яна была спушчана на Зямлю, цячэ цяпер ва ўсіх светах індуісцкай касмаграфіі.

  1. Ganga The River Goddess - Tales in Art and Mythology (англ.). www.exoticindiaart.com. Праверана 31 снежня 2024.