Перайсці да зместу

Вільям Квіст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вільям Квіст
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 24 лютага 1985(1985-02-24)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2011 Капенгаген 181 (8)
2011—2014 Штутгарт 68 (0)
2014—2015 Уіган Атлетык 26 (0)
2014   Фулхэм 8 (0)
2015—2019 Капенгаген
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́льям Квіст Ёргенсен (дацк.: William Kvist Jørgensen; нар. 24 лютага 1985, Рэндэ, Данія) — былы дацкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Даніі на пазіцыі абаронцы.

Займацца футболам Вільям Квіст пачаў у дзіцячай камандзе клуба «Торсагер Рэндэ» са свайго роднага горада. У сезоне 2004—2005 гадоў Вільям дэбютаваў у чэмпіянаце Даніі ў складзе клуба «Капенгаген», 23 красавіка 2005 года па ходзе матчу з камандай «Норшэлан» замяніўшы траўмаванага Оле Тобіясена. Першыя сезоны ў клубе Вільям Квіст правёў, у асноўным выходзячы на замену. Стабільнае месца ў асноўным складзе футбаліст атрымаў у 2007 годзе, калі з каманды сышоў асноўны правы абаронца Ларс Якабсен. 16 чэрвеня 2011 года было абвешчана, што ігрок дацкага «Капенгагена» Вільям Квіст перайшоў у нямецкі «Штутгарт»[3]. Падчас свайго другога сезона ў нямецкім клубе Квіст стаў менш выходзіць на пляцоўку, таму ў міжсезонны час 2013 года вёў перамовы з мадрыдскім «Атлетыка», якія аднак скончылся без поспеху.

30 студзеня 2014 года Квіст далучыўся да складу «Фулхэма» на правах арэнды да канца сезона 2013—2014 гадоў з магчымасцю падпісаць з ім кантракт на сталай аснове ў летні час[4]. Праз два дні пасля гэтага ён дэбютаваў у матчы супраць «Саўтгемптана», які новы клуб іграка скончыла паражэннем з лікам 0:3[5]. 1 верасня 2014 года Квіст перайшоў на правах вольнага агента ў клуб «Уіган Атлетык», з якім падпісаў аднагадовы кантракт[6].

22 жніўня 2007 года футбаліст правёў свой першы матч за галоўную зборную краіны, дэбют прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Ірландыі.

«Капенгаген»:

  1. William Kvist // FBref
  2. WILLIAM KVIST JORGENSEN // Argentine Soccer Database
  3. Квист стал игроком «Штутгарта». soccer.ru
  4. Kvist Joins On Loan. Fulham FC.
  5. Fulham 0–3 Southampton. BBC Sport.
  6. William Kvist signs for Wigan Athletic. Wigan Athletic F.C.