24 лютага
Выгляд
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
24 лютага — пяцьдзясят пяты дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1386: Кароль Неапаля і Венгрыі Карл III забіты ў Вішэградзе праз змову арыстакратыі.
- 1574: У Кракаве адбыліся каранацыя і прысяга Генрыха Валуа.
- 1582: Папа Рыгор XIII выдаў булу пра пераход з юліянскага календара на новы, які пасля атрымаў назву грыгарыянскага.
- 1863: Заснаваны Ісландскі нацыянальны музей.
- 1910: Заснаваны шведскі футбольны клуб «Мальмё».
- 1918: Эстонія абвясціла незалежнасць.
- 1928: Заснавана Нацыянальная бібліятэка Польшчы.
- 1935: Адбыўся першы палёт нямецкага бамбардзіроўшчыка «Heinkel He 111».
- 1942: Пачалося вяшчанне радыёстанцыі «Голас Амерыкі».
- 1974: Адкрыты Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы».
- 1982: Заснавана амерыканская кампанія Sun Microsystems.
- 2011: Старт шатла «Дыскаверы» да МКС, яго апошні палёт.
- 2015: Афіцыйнае адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі.
- 2019: Грамадзяне Кубы на рэферэндуме прагаласавалі за зацвярджэнне новай канстытуцыі.
- 2022: Расія пачала ваеннае ўварванне ва Украіну.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1304: Ібн Батута, арабскі даследчык (пам. 1377)
- 1536: Клімент VIII, Папа Рымскі (пам. 5.3.1605)
- 1536: Мацей Казімір Сарбеўскі, новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і школьнага тэатра (пам. 2.4.1640)
- 1619: Шарль Лебрэн, французскі мастак
- 1661: Аляксандр-Франсуа Дэпорт, французскі мастак
- 1745: Фёдар Ушакоў, рускі адмірал, праваслаўны святы (пам. 2(14).10.1817)
- 1786: Вільгельм Грым, нямецкі казачнік, малодшы з братоў Грым
- 1788: Юхан Крысціян Клаўсен Даль, нарвежскі мастак
- 1836: Уінслоў Хомер, амерыканскі мастак
- 1842: Арыга Бойта, італьянскі паэт і кампазітар (пам. 10.6.1918)
- 1872: Джон Джарвіс, брытанскі плывец, двухразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900.
- 1932: Мішэль Легран, французскі кампазітар, піяніст, акцёр
- 1933: Джуда Фолкман, амерыканскі цытолаг і анколаг
- 1935: Рыгор Барадулін, беларускі паэт
- 1946: Майкл Рэдфард, брытанскі кінарэжысёр
- 1955: Ален Прост, французскі аўтагоншчык
- 1955: Стывен Джобс, заснавальнік кампаніі «Apple Computer»
- 1963: Санджай Ліла Бхансалі, індыйскі рэжысёр
- 1966: Білі Зейн, амерыканскі акцёр
- 1967: Браян Шміт, амерыканскі астрафізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2011)
- 1991: Хенрык Інгебрыгтсен, нарвежскі лёгкаатлет
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1704: Марк-Антуан Шарпанцье, французскі кампазітар
- 1760: Мацей Догель, гісторык-археограф, прававед ВКЛ (нар. 6.8.1715)
- 1810: Генры Кавендыш, англійскі фізік і хімік
- 1863: Карл Альбрэхт, расійскі кампазітар
- 1922: Ядвігін Ш., беларускі пісьменнік і літаратуразнавец (нар. 4.1.1869)
- 1925: Карл Яльмар Брантынг, першы прэм’ер-міністр Швецыі (нар. 23.11.1860)
- 2001: Клод Шэнан, амерыканскі матэматык і інжынер, стваральнік тэорыі інфармацыі
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Свята Св. Матфія ў каталіцтве
- Мексіка: Дзень сцяга
- Тайланд: Дзень нацыянальнага дзеяча мастацтва
- Эстонія: Дзень незалежнасці Эстоніі
Іншае
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь: Традыцыйна ўшаноўваецца Аўлас. Як піша этнограф Уладзімір Васілевіч, «Аўласа народ лічыў апекуном свойскай жывёлы, а ягоны дзень, адпаведна, каровіным ці конскім святам». На конях у гэты дзень не працавалі.