Перайсці да зместу

Аўсец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўсец

Helictotrichon sempervirens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helictotrichon Besser (1827)

Сінонімы
Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41756
NCBI  49767
EOL  108156
GRIN  g:5486
IPNI  18175-1

Аўсе́ц[3][4][5] (Helictótrichon) — род кветкавых сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Навуковая назва роду паходзіць з грэчаскай мовы, ад слоў helictos — «скручаны» і trix — «волас», з-за скручаных у ніжняй частцы асцюкоў ніжніх кветкавых лускавінак[6].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Аўсец лугавы (Helictotrichon pratense)

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй каля 1 метра з паўзучымі падземнымі парасткамі (або без такіх), якія часам утвараюць густыя дзярновіны.

Сцёблы прамыя, похвы ў рознай ступені разламаныя, без вушак. Ліставыя пласцінкі лінейныя або нават вузкалінейныя, часта шчацінападобна ўздоўж згорнутыя або складзеныя, да 12 мм шырынёй.

Колькасць храмасом — 7[6].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі роду распаўсюджаныя па-за тропікаў у значнай частцы Еўразіі, у Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы. У азіяцкіх і афрыканскіх тропіках сустракаецца на высакагор’ях.

17 відаў растуць на тэрыторыі былога СССР[6].

Значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Усе віды роду з’яўляюцца кармавымі пашавымі раслінамі невысокай якасці, з-за высокай калянасці ліставых пласцінак. Вышэй за іншых цэняцца мезафільныя высакагорныя віды[6].

Род па дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў К’ю ўключае 41 від[7]:, па іншых звестках род аб’ядноўвае 90 відаў[8].

Аўсец пушысты (Helictotrichon pubescens). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Віды па дадзеных садоў К’ю:

Некаторыя віды, якія раней уключалі ў род, цяпер адносяцца да роду Trisetopsis Röser & A.Wölk (2013).

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. ЭПБ 1983.
  5. БелЭн 1996.
  6. а б в г Цвелёв 1976.
  7. Список видов рода Helictotrichon Besser (англ.). World Checklist of Selected Plant Families (WCSP). Royal Botanic Gardens, Kew.
  8. Виды рода Helictotrichon по сведениям ресурса The Plant List.
  • Helictotrichon // The Plant List
  • Овсец: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 2 чэрвеня 2024)