Артур Валь
Артур Валь | |
---|---|
Arthur C. Wahl | |
![]() | |
Дата нараджэння | 8 верасня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 2006 (88 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | ядзерная хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Глен Тэадор Сібарг |
Вядомы як | першаадкрывальнік плутонію |
Узнагароды | ACS Award (1966) |
![]() |
Артур Валь (англ.: Arthur C. Wahl; 8 верасня 1917 — 6 сакавіка 2006) — амерыканскі хімік. Разам з Эміліа Сегрэ і Джозефам Кенэдзі быў членам каманды Глена Сібарга, якая ў 1941 годзе адкрыла плутоній-239[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Валь нарадзіўся 8 верасня 1917 года ў Дэ-Мойне (штат Аёва). У 1939 годзе атрымаў ступень бакалаўра ва Універсітэце Штата Аёва. Для атрымання ступені магістра адправіўся ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі. Там у складзе групы Сібарга працаваў над сінтэзам плутонію.
14 снежня 1940 года была здзейснена першая бамбардзіроўка октааксіду трыўрану-238 (238U3O8) дэйтронамі, якія былі разагнаны ў цыклатроне да 14—22 МэВ і праходзілі праз алюмініевую фольгу таўшчынёй 0,002 цаляў. 24 лютага 1941 года быў праведзены завяршальны эксперымент, падчас якога было эксперыментальна даказана існаванне новага хімічнага элемента — плутонію. У тым жа годзе група сінтэзавала найважнейшы ізатоп — плутоній-239 пасродкам апрамяненьвання ўрану моцна паскоранымі ў цыклатроне нейтронамі[2].
У 1942 годзе атрымаў ступень PhD. У перыяд з 1943 па 1946 год працаваў у Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі. Яго даследаванні ў вобласці хіміі плутонію выкарыстоўваліся ў праграме «Праект Манхэтэн».
Пасля вайны па запрашэнні Джозефа Кенэдзі перабраўся ва Універсітэт Вашынгтона ў Сент-Луісе, дзе каля 40 гадоў выкладаў неарганічную хімію.
У 1991 годзе вярнуўся ў Лос-Аламас. Сваю апошнюю працу апублікаваў у 2005 годзе.
Пакутаваў ад хваробы Паркінсана. Памёр 6 сакавіка 2006 года ад пнеўманіі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Douglas Page. Glenn Seaborg: Chamberlain of Science Архівавана 28 жніўня 2015. (англ.)
- ↑ Плутоній, Plutonium, Pu (94) // Хімічная інфармацыйная сетка ChemNet
- ↑ ACS Award for Nuclear Chemistry (англ.)
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Дэ-Мойне
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Санта-Фэ
- Супрацоўнікі Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі
- Выпускнікі Універсітэта штата Аява
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі ЗША
- Лос-Аламаская нацыянальная лабараторыя