Антыгона
Антыгона | |
---|---|
![]() | |
Пол | жанчына |
Бацька | Эдып[2][1][…] |
Маці | Іакаста[2][1][…] |
Браты і сёстры | Палінік[1], Этэокл[d][1] і Ісмена[1] |
![]() |


Антыго́на (стар.-грэч.: Ἀντιγόνη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[3], старэйшая дачка фіванскага цара Эдыпа і Іакасты[4], была сястрой Этэокла, Палініка і Ісмены.
Антыгона суправаджала бацьку ў яго добраахвотным выгнанні ў Калон, горад Атыкі[5], а пасля яго смерці вярнулася ў Фівы. Нявеста Гемана [6].

Тут яна пахавала цела Палініка, які загінуў у паходзе сямі супраць Фіваў, і застаўся не пахаваным з прычыны забароны[7] Крэонта, новага ўладара Фіваў. Антыгона тайна пахавала цела Палініка (або кінула яго ў той жа касцёр, дзе спальвалі цела яго брата). Паводле іншай версіі, яна прысыпала яго пяском і здзейсніла ўзліванні[8]. Паводле аднаго апавядання, Антыгона дзейнічала не ў адзіночку, а разам з Аргіяй, удавой Палініка. Месца, дзе яна цягнула цела Палініка да кастра Этэокла, звалася Волак Антыгоны[9].
За гэта парушэнне яго забароны Крэонт асудзіў Антыгону на пахаванне жывой[10], яна павесілася[11]. Прысуд гэты прывёў у роспач жаніха яе, Гемана, сына Крэонта, і ён забіў сябе.
Антыгона ўяўляе сабой ідэал кахання да бацькоў і высакароднай самаадданасці пры выкананні свайго абавязку ў адносінах да брата, самаадданасці, якая і прывяла яе да трагічнай смерці. Гэткай яна і з'яўляецца ў дзвюх трагедыях Сафокла: «Эдып у Калоне» і «Антыгона», якія абессмяроцілі яе імя і неаднаразова перакладаліся на мноства моў (пераклады Гёльдэрліна — 1804). Гераіня трагедыі Эсхіла «Сямёра супраць Фіваў», трагедый Еўрыпіда «Фінікіянкі» і «Антыгона», Астыдаманта Малодшага і Акцыя «Антыгона», Сенекі «Фінікіянкі».
У гонар Антыгоны быў названы буйны астэроід (129) Антыгона з групы галоўнага пояса, адкрыты ў 1873 годзе.
Вобраз у новым і найноўшым мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]- 1580: Антыгона, або Спачуванне, драма Рабера Гарнье
- 1638: трагедыя Жана Ратру
- 1664: Фіваіда, трагедыя Расіна
- 1756: опера Глюка па лібрэта Метастазіа
- 1772: опера Тамаза Траэты
- 1774: опера Іозефа Мыслівечэка
- 1783: трагедыя Альф’еры
- 1922: драма Както (опера Анегера на яе аснове — 1927)
- 1944: драма Ануя
- 1948: опера Карла Орфа (паводле Сафокла ў перакладзе Гёльдэрліна)
- 1948: Антыгона-мадэль, п'еса Брэхта
- 1950: Антыгона Велес, драма Леапольда Марэчаля (опера на яе аснове — 1991)
- 1960-1961: драма славенскага пісьменніка Дамініка Смоле
- 1968: Страсці па Антыгоне Перэс, драма пуэртарыканскага пісьменніка Луіса Рафаэля Санчэса
- 1973: Востраў, драма Атала Фугарда (ПАР)
- 1992: Антыгона ў Нью-Ёрку, п'еса Януша Главацкага
- 1995-1996: опера Мікіса Тэадаракіса
- 1997: раман французскага пісьменніка Анры Башо (паралельна яму напісаны аўтабіяграфічны Дзённік Антыгоны, 1999)
- 2004: Пахаванні ў Фівах, драма Шэймаса Хіні (опера Дамініка Лежандра па лібрэта Хіні і Дэрэка Уолката — 2008)
- 2008: аратарыяльная опера Сяргея Слонімскага
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Антигона // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 833.
- ↑ а б Gantz T. Mythes de la Grèce archaïque — Paris: Éditions Belin, 2004. — P. 1390. — ISBN 978-2-7011-3067-5
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.84; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.114; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 8-9
- ↑ Еўрыпід. Фінікіянкі 58
- ↑ Гігін. Міфы 67
- ↑ Сафокл. Антыгона 568—572
- ↑ Сафокл. Антыгона 25-32
- ↑ Сафокл. Антыгона 256—259
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 25, 2
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 7, 1
- ↑ Сафокл. Антыгона 1223
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антыгона