Аль-Ідрысі
Аль-Ідрысі | |
---|---|
Род дзейнасці | картограф, географ, егіптолаг, гісторык, батанік, пісьменнік, падарожнік |
Дата нараджэння | каля 1111[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1166[3] ці 1165[4] |
Месца смерці | |
Веравызнанне | іслам |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аль-Ідрысі (Абу Абдалах Мухамед ібн Мухамед ібн Абдалах аш-Шэрыф ал-Ідрыс; 1099 або 1100 — 1161 або 1165) — славуты арабскі географ.
Паходзіў з арыстакратычнага роду, атрымаў дасканалую адукацыю ў Кардоўскім універсітэце. З 1139 года працаваў у Палерма пры двары нарманскага караля Сіцыліі Ражэра II. Да 1154 года (шаувал 548 год хіджры) скончыў вялікую каляровую карту свету (Charta Rogeriana ці Tabula Rogeriana) на 70 аркушах з суправаджальным тэкстам да яе на арабскай мове пад назвай Kitab nuzhat al-mustak fi htirak al-afak («Кніга — забаўлянне для стомленага ў вандраваннях па абласцях свету»), вядомым пад назвай «Кніга Ражэра». Згодна з арабскай традыцыяй, Charta Rogeriana арыентаваная на поўдзень, а не на поўнач, як сучасныя карты.
Тэрыторыя сучаснай Беларусі прадстаўленая ў асноўным на аркушы 65 (5 секцыя VII клімату паводле класіфікацыі Ідрысі) Паказаныя горад Мінск («Муніска») — першая выява горада на карце, «возера Тэрмі» — верагодна, Прыпяцкія балоты. Дняпро («Днабрус») пададзены ад вытокаў Бярэзіны («Бельцес»). Ёсць падставы атаясаміць горад «Бармунію» (аркуш 55) з Брэстам. Яшчэ шэраг аб'ектаў можна лакалізаваць у Беларусі гіпатэтычна, напрыклад, горад «Барманза» ля сутокаў Дняпра і Бярэзіны. Услед за іншымі мусульманскімі аўтарамі Ідрысі згадваў «тры віды русаў», у тым ліку Артанію, але другаснасць інфармацыі Ідрысі не дазваляе звязаць апошнюю з якім-небудзь пэўным рэгіёнам.
Праца Ідрысі з'явілася вяршыняй класічнай арабскай картаграфіі і далёка пераўзыходзіла паўнатой і дакладнасцю любыя вядомыя карты свету XII—XIII стагоддзяў.
Зноскі
- ↑ Muḥammad ibn Muḥammad al-Šarīf Idrīsī // Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 3 жніўня 2023.
- ↑ а б Jwaideh W. Muḥammad al-Idrīsī // Encyclopædia Britannica
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 2 жніўня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы А. Аль-Ідрысі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
- Белы А. Беларусь на арабскай карце XIII стагоддзя // Падарожнік № 7, 1996.
- Белы А. Тэрыторыя сучаснай Беларусі на карце Аль-Ідрысі (1154 г.) (пашыраная рэдакцыя артыкула) // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5, сш. 2 (9). 1998. С. 396—409.