Перайсці да зместу

Адамашненне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адамашненне ці інакш даместыкацыя (лац.: Domesticus — жылы дом) — гэта працэс змянення дзікіх жывёл ці раслін, пры якім на працягу шматлікіх пакаленняў яны ўтрымоўваюцца чалавекам генетычна ізаляванымі ад іх дзікай формы і падвяргаюцца штучнаму адбору.

Адамашненне, прыручэнне жывёл — гэта цэласнасць працэсаў трансфармацыі уласцівасцяў і характарыстык марфалагічнага, фізіялагічнага і псіхічнага развіцця ў дзікіх жывёл у выніку доўгатэрміновага ўздзеяння на іх чалавека, у прыватнасці шляхам умяшання чалавека з генетычнымі і экалагічнымі фактарамі.

Авечкі былі аднымі з першых жывёл, якіх прыручылі

Першым крокам да адамашнення стала ўтаймаванне і выкарыстанне дзікіх відаў жывёл да чалавечых патрэбаў і забеспячэнне больш схільнага ўплыву знешніх фактараў на іх. Адамашненныя жывёлы служылі крыніцай харчавання (мяса, малако, тлушч, яйкі, мёд і г.д.), сыравіны для адзення і іншых прадметаў — ўпрыгажэнняў, інструментаў, зброі і г.д. (шэрсць, скура, мех, пер’е, косткі, рогі), а таксама крыніцай угнаенняў, якія выкарыстоўваюцца для ўгнаення глебы і месцамі ў выглядзе паліва (каровіны гной, памёт вікунні).

Таксама пэўныя віды жывёл выкарыстоўваліся для працы ў якасці крыніцы таннай працоўнай сілы, механічнага прывада, а таксама дапамагалі чалавеку з іншымі відамі дзейнасці, такімі, як ахова жылля, абарона, паляванне або дапамога з развядзеннем іншых жывёл (сабакі).

Адамашненне першага віду адбылося яшчэ ў эпоху неаліту, працэс далейшага адамашнення відаў праходзіў у бліжэйшыя некалькі тысяч гадоў.

Прыручэнне жывёл, якія жывуць у статку, прасцей і хутчэй, чым жывёл, якія жывуць ў адзіночку, якія нават пасля прыручэння захоўваюць пэўную ступень аўтаноміі, напрыклад, свойскі кот.