Абель Ганс
Абель Ганс | |
---|---|
фр.: Abel Gance | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 1981[4][2][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Сільвія Ганс[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | сцэнарыст, кінаакцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, мантажор |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0304098 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абель Ганс (фр.: Abel Gance, сапраўднае імя Эжэн Аляксандр Перэтон; 25 кастрычніка 1889, Парыж — 10 лістапада 1981, там жа) — французскі кінарэжысёр, акцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Незаконнанароджаны сын багатага ўрача Абеля Фламанта і Франсуазы Перэтон. Маці была замужам за Адольфам Гансам.
Перш чым зрабіць кар’еру акцёра ў тэатры і кіно, Ганс працаваў памагатым адваката. З 1908 года Абель Ганс выступаў у тэатры (Парыж, Брусель). Напісаў дзве трагедыі. У кіно дэбютаваў у 1909 годзе як акцёр у фільме Леонса Перэ «Мальер». Напісаў кнігу паэм «Палец на клавіятуры». Затым захапляецца складаннем сцэнарыяў. Першую карціну, «Плаціна» (La Digue), зняў у 1911 годзе. У гэты перыяд Ганс напісаў сцэнар і, выкарыстоўваючы скажальныя лінзы і люстэркі для стварэння эфекту галюцынацый, зняў кароткаметражны фільм «Вар’яцтва доктара Цюба» (1915) аб вар’яцкіх бачаннях навукоўца. Ён таксама працягваў ствараць фільмы і эксперыментаваць з асвятленнем, мантажом і камерай. Пасля правалу гэтага фільма паставіў яшчэ дзясятак карцін. Сярод іх шматсерыйны фільм «Барбароса» атрымаў папулярнасць у гледачоў.
Быў партнёрам Макса Ліндэра ў шматлікіх фільмах. У 1910 годзе піша сцэнарыі для Луі Феяда, Альбера Капелані, Каміла дэ Марлона.
У 1914 годзе мабілізаваны ў войска. Здымаў прапагандысцкія фільмы («Гераізм Пады» (1915), «Страс і К» (1915), «Смяротны газ» (1916)).
Да найболей значных фільмаў Ганса, знятых пасля 1917 года, можна аднесці «Маці смуткуючая» (Mater Dolorosa), «Дзясятую сімфонію», «Я вінавачу», «Кола».
У 1927 годзе ставіць «Напалеон», дзе сам граў ролю Сен-Жуста. Фільм задуманы як трылогія, але на наступныя дзве часткі Ганс не знаходзіць сродкаў. У 1929 годзе трэцяя частка трылогіі пастаўлена Лупу Пікам: «Напалеон на востраве Св. Алены». У 1936 годзе адбылося яго агучванне, а ў 1971 годзе выйшла на экраны другая, дапоўненая рэдакцыя. Англійскаму гісторыку Кевіну Браўнлоў атрымалася ўзнавіць найболей поўную версію, якая зрабіла фурор у Нью-Ёрку ў 1981 годзе.
Зноскі
- ↑ мэрыя Парыжа Abel Eugène Alexandre Péréton // Vital records of Paris
- ↑ а б Abel Gance // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ мэрыя Парыжа Abel Eugène Alexandre Péréton // Vital records of Paris
- ↑ а б мэрыя Парыжа Abel Eugène Alexandre GANCE // Vital records of Paris
- Асобы
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў 1981 годзе
- Пахаваныя ў Парыжы
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Кінарэжысёры Францыі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Сцэнарысты Францыі
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Рэжысёры нямога кіно
- Акцёры Францыі
- Акцёры XX стагоддзя
- Артыстычныя псеўданімы
- Памерлі ад туберкулёзу