Збожжа
Збожжа — найважнейшая група вырошчваемых расьлінаў, якія даюць зерне, асноўны прадукт харчаваньня чалавека, сыравіна для шматлікіх адгалінаваньняў прамысловасьці й корму сельскагаспадарчых жывёлаў. На 2010 г. 90% збожжа ў сьвеце ішло на корм у жывёлагадоўлі, 10% — на хлебабулачныя вырабы і слодычы[1]. Збожжа падразьдзяляецца на хлебныя й зернебабовыя культуры. Большасьць хлебных збожжавых культураў, як то пшаніца, жыта, рыс, авёс, ячмень, кукуруза, проса, чуміза, магар, пайза, дагуса і іншыя, належыць да батанічнага сямейства злакаў.
У сваёй натуральнай форме, як то ў суцэльным збожжы, яны зьяўляюцца багатай крыніцай вітамінаў, мінэралаў, вугляводаў, тлушчаў, алеяў і бялкоў. Аднак, калі яны былі апрацаваны шляхам выдаленьня вотруб’я й збожжавых зародкаў, пакінутая эндаспэрма багата ў асноўным вугляводамі й у ёй не хапае большасьці іншых пажыўных рэчываў. У некаторых краінах, збожжа ў выглядзе рысу, пшаніцы, проса, кукурузы складаюць большасьць паўсядзённых сродкаў да існаваньня. У разьвітых краінах спажываньне збожжавых умеранае й разнастайнае, але ўсё ж істотнае.
Земляробства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У той час як кожны від мае свае асаблівасьці, парадак вырошчваньня ўсіх збожжавых культур аналягічны. Большасьць зь іх зьяўляюцца аднагадовымі расьлінамі, такім чынам, адна пасяўная дае адзін ураджай. Пшаніца, жыта, трыцікале, авёс, ячмень зьяўляюцца хлебнымі злакамі, які могуць вырошчвацца ў больш халодны сэзон. Яны ёсьць цягавітымі расьлінамі, якія добра растуць ва ўмераных умовах надвор’я й перастаюць расьці ў гарачае надвор’е, то бок пры тэмпэртатуры каля 30 °C, але гэта залежыць ад віду й гатунку. Цёпласэзонныя збожжавыя зьяўляюцца больш пяшчотнымі й аддаюць перавагу гарачаму надвор’ю. Ячмень і жыта зьяўляюцца самымі цягавітымі збожжавымі, які здольныя перазімаваць у субарктычных і сыбірскіх умовах. Многія збожжавыя прахалоднага сэзону вырошчваюцца ў тропіках. Тым ня менш, некаторыя зь іх растуць толькі ў халодных высакагор’ях, дзе можа быць магчымым вырошчваньне некалькіх культураў у год.
На працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў, аднак, назіраецца таксама рост цікавасьці да шматгадовым расьлінам збожжавых. Гэтая цікавасьць распрацавана ў сувязі зь перавагамі ў барацьбе з эрозіяй, зьмяншэньнем патрабаваньня ва ўгнаеньні, і патэнцыйна зьніжаных затратах на фэрмэрства. Нягледзячы на тое, што дасьледаваньні яшчэ знаходзяцца на раньняй стадыі, Інстытут зямлі ў горадзе Саліна, штату Канзас, удалося стварыць некалькі гатункаў, якія маюць даволі добрую ўраджайнасьць[2].
Асаблівасьці гатункаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цёпласэзонныя збожжавыя вырошчваюцца ў трапічных нізінах круглы год, а на землях умеранага клімату толькі ў цёплы час году. Рыс звычайна вырошчваюць на затопленых палёх, аднак існуюць некаторыя штамы, выгадаваныя на сушы. Іншыя цёплакліматычныя збожжавыя, як то сорга, адаптавана да засушлівых умоваў.
Холаднасэзонныя збожжавыя добра адаптаваныя да вырошчваньня ва ўмераным клімаце. Большасьць гатункаў аднаго выгляду зь іх мае зімнія ці вясновыя тыпы. Зімовыя гатункі высейваюць восеньню, яны прарастаюць і растуць вегетатыўна, становячыся пасіўнымі ў зімовы пэрыяд. Яны аднаўляюць свой рост у вясновы пэрыяд і сьпеюць у канцы вясны або ў пачатку лета. Гэтая сыстэма вырошчваньня робіць аптымальным выкарыстаньне вады й вызваляе зямлю для іншага ўраджаю ў пачатку вегетатыўнага сэзону.
Зімовыя гатункі не квітнеюць да вясны, таму што яны патрабуюць яравізацыі, то бок узьдзеяньня нізкіх тэмпэратураў на генэтычна вызначаны час. Там, дзе зіма занадта цёплая для яравізацыі або перавышае цягавітасьць ўраджаю, які вар’іруецца ў залежнасьці ад выгляду й гатункі, фэрмэры вырошчваюць яравыя культуры. Яравыя збожжавыя культуры высаджваюць у пачатку вясны, і яны сьпеюць пазьней тым жа годам улетку, без выкарыстаньня яравізацыі. Яравыя збожжавыя звычайна патрабуюць большага паліву й даюць меншы ўраджай чым азімыя збожжавыя.
Стандартызацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі апублікавала сэрыю стандартаў ICS 67.060, якія тычацца збожжавых прадуктаў[3].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 2004—2014 гг. найбольшы ўраджай збожжа ў Беларусі сабралі ў 2014 г. — 9,564 млн тонаў. Найменшы ў 2006 г. — 5,923 млн т[4]. У 2019 годзе Беларусь знаходзілася на 5-м месцы ў сьвеце паводле сярэднедушавой вытворчасьці збожжа[5]. У 2022 годзе ўпершыню намалацілі звыш 10,5 млн тонаў збожжа, што было на 1,5 млн тонаў больш чым у 2021 годзе[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Інга Міндалёва. Плянаваць ня «вал», а даходнасьць // Зьвязда : газэта. — 17 сьнежня 2010. — № 248 (26855). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Perennial grains being created at the Land Institute. National Geographic
- ^ «67.060: Cereals, pulses and derived products». International Organization for Standardization
- ^ Мінсельгасхарч Беларусі. Валавы збор збожжа // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 24 жніўня 2015 г. Праверана 25 жніўня 2015 г.
- ^ Беларусь знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па вырошчваньні льновалакна, жыта і журавінаў // БелТА, 15 лістапада 2019 г. Праверана 23 сьнежня 2019 г.
- ^ Вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі // БелТА, 20 студзеня 2023 г. Праверана 26 студзеня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |