Перайсьці да зьместу

Жывёлагадоўля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Статак авечак у Айдага, ЗША

Жывёлагадоўля — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца разьвядзеньнем сельскагаспадарчых жывёлаў для вытворчасьці жывёлагадоўчых прадуктаў, забясьпечвае насельніцтва прадуктамі харчаваньня (малочныя прадукты, мяса, яйкі, мёд і інш.), лёгкую і харчовую прамысловасьць сыравінай (скура, воўна, мяса, малако і інш.), дае жывую цяглавую сілу (коні, валы, аслы, мулы, вярблюды, алені і інш.), асобныя кормы (касьцявая мука і інш.), лекавыя сродкі (гармоны, сывараткі) і арганічныя ўгнаеньні. Галоўныя галіны: гадоўля буйной рагатай жывёлы, сьвінагадоўля, авечкагадоўля, конегадоўля, козагадоўля, аленегадоўля, птушкагадоўля, зьверагадоўля, рыбаводзтва, сабакаводзтва, трусагадоўля, шаўкаводзтва. Жывёлагадоўля Беларусі мае малочна-мясны кірунак.

Жывёлагадоўля — найбольш старажытны промысел чалавецтва пасьля паляваньня, зьбіральніцтва і рыбалоўства, засвоены нароўні зь земляробствам, у нэаліце ​​(гл. нэалітычная рэвалюцыя). Зьяўленьню жывёлагадоўлі папярэднічаў працэс прыручэньня пэўных відаў дзікіх зьвяроў, якія былі прыдатнымі для жыцьця з чалавекам і зь якіх магла быць вынятая карысьць у форме крыніцы мяса, малака, скуры або ў якасьці працоўнай жывёлы, якая цягне плуг.

  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-085-8

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жывёлагадоўлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў