Грэнобль
Грэнобль | |||||
франц. Grenoble | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Авэрнь-Рона-Альпы | ||||
Дэпартамэнт: | Ізэр | ||||
Кіраўнік: | Эрык Пьёль[d][1] | ||||
Плошча: | 18,13 км² | ||||
Вышыня: | 212 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2021) | |||||
колькасьць: | 157 477 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 8685,99 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 476 | ||||
Паштовы індэкс: | 38185 | ||||
Нумарны знак: | 38 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°11′13″ пн. ш. 5°43′35″ у. д. / 45.18694° пн. ш. 5.72639° у. д.Каардынаты: 45°11′13″ пн. ш. 5°43′35″ у. д. / 45.18694° пн. ш. 5.72639° у. д. | ||||
Грэнобль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ville-grenoble.fr |
Грэнобль (па-француску: Grenoble) — горад і камуна на паўднёвым-усходзе Францыі. Цэнтар дэпартамэнту Ізэр і гістарычнай вобласьці Дафінэ. Буйны прамысловы, навуковы і ўнівэрсытэцкі цэнтар францускіх Альпаў. Насельніцтва на 2021 год складала 157 477 чалавек.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грэнобль разьмешчаны на скрыжаваньні трох далін сярод горных масіваў Альп: Шартрэз, Бэльдон і Вэркор, на беразе ракі Ізэр. Вышыня над узроўнем мора — 214 м. Клімат гораду ўмерана-кантынэнтальны, зь невялікім уплывам міжземнаморскага. Максымальныя зімовыя тэмпэратуры дасягаюць −10 °C, а летнія — 35 °C.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У III стагодзьдзі алёброгі пабудавалі на месцы цяперашняга гораду ўмацаванае селішча пад назвай Куляро. У 380 годзе, пры рымскім імпэратары Грацыяне, горад атрымаў назву Грацыянопаль. Пасьля распаду Рымскай імпэрыі горад знаходзіўся на тэрыторыі бургундзкіх каралеўстваў да 1032 году, калі ён увайшоў у склад Сьвятой Рымскай імпэрыі.
У 1349 годзе гэтыя землі былі прададзеныя Францыі. Пры старым парадку Грэнобль лічыўся цэнтрам правінцыі Дафін. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Грэнобль стаў памежнай крэпасьцю й пляцоўкай для войнаў французаў з Савойскім гарцагствам. Падчас Італьянскіх войнаў вакол Грэнобля была раскватараваная француская армія, у якой разьмяшчалася мясцовая шляхта, як, напрыклад, Баярд. У сувязі з баявымі дзеяньнямі горад часта наведвалі каралі Карл VIII, Людовік XII і Францыск I. У пачатку XVII стагодзьдзя Грэноблем кіраваў маршал Франсуа дэ Бон Ледыг’ер.
У 1968 годзе ў Грэноблі прайшлі X зімовыя Алімпійскія гульні.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Грэнобле знаходзяцца тры ўнівэрсытэту й некалькі іншых ВНУ.