Выбарг
Выбарг лац. Vybarh | |||||
рас. Выборг | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1293 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Ленінградзкая вобласьць | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 3 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 81378 | ||||
Паштовы індэкс: | 188800–188811 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 60°42′38″ пн. ш. 28°44′59″ у. д. / 60.71056° пн. ш. 28.74972° у. д.Каардынаты: 60°42′38″ пн. ш. 28°44′59″ у. д. / 60.71056° пн. ш. 28.74972° у. д. | ||||
Выбарг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.city.vbg.ru/ |
Выбарг (па-расейску: Выборг, па-фінску: Viipuri, па-швэдзку: Viborg) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Выбарскага раёну Ленінградзкай вобласьці. Горад разьмешчаны на беразе Выбарскага заліву, які знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Фінскага заліву. Гэта буйны эканамічны, прамысловы і культурны цэнтар вобласьці, порт на Балтыцы, важны вузел шашэйных дарог і чыгунак. Насельніцтва гораду на 2020 год складала 75 355 чалавек. Да савецка-фінляндзкай вайны горад быў часткай Фінляндыі, зьяўляючыся другім паводле насельніцтва горадам краіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычна на землях сучаснага гораду жылі карэлы, якія гандлявалі з наўгародзкімі, ганзэйскімі і готляндзкімі купцамі. У 1293 годзе падчас аднаго з крыжовых паходаў у рэгіён на загад рэгента швэдхкага караля Торгільса Кнутсана на Замкавай высьпе быў заснаваны магутны замак, які атрымаў назву Выбарг. Ён стаў надзейным фарпостам распаўсюду швэдзкага ўплыву на землі Карэльскага пярэсмыка, застаючыся непрыступным да 1710 году. Наўгародзкая рэспубліка не жадала мірыцца са стратай свайго ўплыву на карэльскіх землях, і ўжо ў 1294 годзе наўгародзкае войска ўзяло крэпасьць у аблогу, але ўзяць яе ня здолелі. Няўдалым быў і ваенны паход супраць швэдаў у 1322 годзе. У 1323 годзе паводле Арэхаўскаму міру паміж Ноўгарадам і Швэцыяй мяжа паміж імі была ўсталяваная па рацэ Сястра, частка Карэльскага пярэсмыка разам з Выбаргам канчаткова адышла да Швэцыі.
У 1403 годзе горад-крэпасьць атрымаў ад швэдзкага караля Эрыка Памэранскага гарадзкія прывілеі, дзякуючы якім места хутка ператварылася ў буйны гандлёвы цэнтар. Апора рабілася на ўзмацьненьне вайсковай і палітычнай магутнасьці выбарскай зямлі і гандлёвых сувязяў з Ноўгарадам і Талінам[2]. У 1525 годзе Выбарг стаў васальным валоданьнем графа фон Гоя, зяця караля Густава Вазы. Пры ім у горад шунулі заможныя перасяленцы зь Любэка, Гамбурга, Брэмэна і іншых ганзэйскіх гарадоў. У побыце мяшчанаў сталі пераважаць нямецкія звычаі, адкрываліся храмы, установы адукацыі.
У 1710 годзе горад быў захоплены Пятром I і далучаны да Расейскай імпэрыі. Жыхарам новае губэрні дазволілі захаваць швэдзкія законы. У прыватнасьці, гэта азначала, што прыгоннае права на жыхароў губэрні не распаўсюджвалася, аднак у горад масава пачалі перасяляцца расейцы, сфармаваўшы як мінімум два прадмесьці. У расейска-швэдзкай вайне 1808—1809 гадох Выбарг ужо ня ўдзельнічаў непасрэдна, але выкарыстоўваўся толькі як тылавая база. Гэтая вайна завяршылася заключэньнем Фрыдрыхсгамскага міра, па ўмовах якога ўжо ўся Фінляндыя ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі на правах Вялікага княства, да складу якой быў далучаны і непасрэдна Выбарг.
Эканамічны дабрабыт XIX стагодзьдзя значна павялічыў насельніцтва Выбаргу, горад стаў другім паводле насельніцтва і эканамічнага разьвіцьця ў Вялікім княстве Фінляндзкім. Да 1910 году ў горадзе налічвалася 50 тысячаў жыхароў, зь якіх 81% складалі фіны, 10% — швэды, 6,5% — расейцы, 0,7% — немцы, 1,1% — астатнія. У горадзе знаходзілася вялікая колькасьць прамысловых прадпрыемстваў, з 1888 году дзейнічаў працоўны зьвяз, які меў асобную сэкцыю расейскіх працоўных[3]. Пасьля Расейскай рэвалюцыі ў 1917 годзе ўжо на пачатку 1918 году Фінляндыя аб’явіла незалежнасьць, аднак у краіне пачалася грамадзянская вайна, дзе камуністы, падтрыманыя расейцамі, змагаліся за ўладу супраць буржуазна-дэмакратычных сілаў. Выбарг быў галоўных горадам камуністаў, але ў красавіку горад быў узяты пад кантроль дэмакратычных сілаў. У 1930-я гады Выбарг з прылеглай тэрыторыяй лічыўся цэнтрам прамысловасьці Фінляндыі. У 1938 годзе ў горадзе дзейнічала 38 прамысловых прадпрыемстваў розных галін. Горад заставаўся фінскім да 1940 году, пакуль СССР не захапіў яго падчас савецка-фінляндзкай вайны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://78.rosstat.gov.ru/storage/mediabank/ЛО%20числ%20на%2001.01.2024%20по%20МО.pdf (рас.)
- ^ Волкова Л. Г., Геращенко Л. В., Коробова Т. А., Усольцева Т. В., Федосеева В. Н. Вехи выборгской истории / Под ред. Мошник Ю. И. — Выборг, 2005.
- ^ Новосёлова З. А. Выборг на переломе истории // Страницы выборгской истории. Краеведческие записки. — Выборг, 2000.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віруальны Выбарг. Горад на 1939 год.
- Выбарг. Малыя гарады Расеі.
- Выбарг. Мой Горад.