Перайсьці да зьместу

Расейцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расейцы
Агульная колькасьць каля 137 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня

Сьцяг Расеі Расея:
   115 900  000 (2002, перапіс)[1]
Сьцяг Украіны Украіна:
  8 334 000 (2001, перапіс)[2]
Сьцяг Казахстану Казахстан:
  3 962 100 (2007, ацэнка)[3]
Сьцяг ЗША ЗША:
   3 105 965 (паходжаньне)[4]
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь:
  785 084 (2009, перапіс)[5]
Сьцяг Узбэкістана Узбэкістан:
   620 000[6]
Сьцяг Бразыліі Бразылія:
   578 000[7]
Сьцяг Латвіі Латвія:
   556 000[8]
Сьцяг Кыргыстану Кыргыстан:
   500 000[6]
Сьцяг Эстоніі Эстонія:
   342 000[9]
Сьцяг Канады Канада:
   337 960
Сьцяг Ізраілю Ізраіль:
   320 000
Сьцяг Летувы Летува:
   278 000[10]
Сьцяг Малдовы Малдова:
   259 000[11]
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына:
   178 600[12]
Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан:
   144 000[11]
Сьцяг Туркмэністану Туркмэністан:
   142 000[6]
Сьцяг Францыі Францыя:
   115 000
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія:
   100 000[13]
Сьцяг Аргентыны Аргентына:
   100 000
Сьцяг Таджыкістану Таджыкістан:
   79 000[14]
Сьцяг Грузіі Грузія:
   70 000[15]
Сьцяг Аўстраліі Аўстралія:
   60 200[16]
Сьцяг Парагваю Парагвай:
   55 000 (2005)
Сьцяг Кубы Куба:
   50 200[17]
Сьцяг Румыніі Румынія:
   36 397[18]
Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя:
   30 401[19]
Сьцяг Турэччыны Турэччына:
   20 000
Сьцяг Кітаю Кітай:
  15 609[20]
Сьцяг Армэніі Армэнія:
  14 660[21]
Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя:
    15 595
Сьцяг Філіпінаў Філіпіны:
    12 000
Сьцяг Індыі Індыя:
   5000
Сьцяг Вэнэсуэлы Вэнэсуэла:
   4600[22]
Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя:
   4581 (2006)[23]

Сьцяг Манголіі Манголія:
   3000
Мовы расейская
Рэлігіі праваслаўныя, частка атэісты і язычнікі
Блізкія этнасы славяне, асабліва ўсходнія (беларусы, украінцы)

Расейцы (гістарычныя маскалі, маскоўцы, маскавіты[24]; сучасная саманазва рас. русские, да сярэдзіны XIX ст. — рас. россияне, да 1917 году — рас. великороссы, великоруссы[25]) — эўрапейскі народ, асноўнае насельніцтва Расеі (каля 80% насельніцтва краіны).

Гістарычна ў беларускай мове да расейцаў ужываліся назвы маскалі, маскоўцы, маскавіты[24], масквіціны, масква, масквічы, масквічаніны[26]. Тым часам, паводле Гістарычнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, слова рускі (ст.-бел. руский, русский) мела чатыры значэньні: усходнеславянскі, старабеларускі, праваслаўны і кірыліцкі[27]. Беларускія назвы маскаль і масковец як адпаведныя да рас. москвитянин, великорус, русский падае Беларуска-расейскі слоўнік Міколы Байкова і Сьцяпана Некрашэвіча (1925 год)[28]. Слова маскоўка з азначэньнем рас. русская женщина, а таксама масква ў розных значэньнях, датычных расейцаў, прыводзяцца ў «Слоўніку беларускай гаворкі» Івана Насовіча (1870 год).

Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, беларуская асабовая форма расейцы, відаць, утварылася ад назвы Расея (пры гэтым рас. россеец, россейцы зафіксаваў у сваім слоўніку яшчэ Ўладзімер Даль[29]), якая не нясе абражальнай сэмантыкі і, магчыма, прыйшла ў беларускую мову з расейскіх дыялектаў (або ў выніку ўласных фанэтычных працэсаў — паводле той жа мадэлі, што і беларускія народныя формы імёнаў Аўдакея і Захвея / Сахвея ад Еўдакія і Сафія[29]), дзе лічылася першасным, народным словам у адрозьненьне ад штучнай назвы Расія (рас. Россия), што пашыралася ў Масковіі з пачатку XVI ст. як слова высокага стылю беспасярэдне пад уплывам грэцкай мовы[30]

Расейцы ў Беларусі паводле перапісу насельніцтва 2009 году

Налічваюць каля 137 мільёнаў чалавек і часам разглядаюцца як найбуйнейшы паводле колькасьці народ у Эўропе, адзін з найбуйнейшых народаў сьвету. Прыкладна 116 мільёнаў этнічных расейцаў жывуць беспасярэдне ў Расеі, каля 18 мільёнаў — у суседніх краінах. Яшчэ 3 мільёны жывуць ва ўсім сьвеце, пераважна ў Паўночнай Амэрыцы і Заходняй Эўропе, а таксама ва Ўсходняй Эўропе і Азіі.

Праваслаўнае хрысьціянства дамінуе сярод расейцаў. Большасьць расейскіх вернікаў належаць да Расейскай праваслаўнай царквы, якая адыграла значную ролю ў фармаваньні і разьвіцьці расейскай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Нават расейцы-атэісты пераважна асацыююць сябе з праваслаўнай верай.

Некаторыя расейцы прытрымліваюцца стараабрадніцтва — рэлігійнай плыні, якая ўзьнікла ў выніку расколу ў Расейскай праваслаўнай царкве ў XVII стагодзьдзі.

Нягледзячы на тое, што рэлігія ў Расеі вярнула свае пазыцыі па савецкім перасьледзе і абмежаваньняў, адносна малы працэнт расейцаў рэгулярна наведвае набажэнствы.

Грамата Жыгімонта I (1432 г.) «Віленскім месьцічам веры рымскае і рускім, што суць рускае веры» — сьведчаньне канфэсійнасьці назвы «рускія», пад якой разумелі ліцьвінаў рускай веры[31]

Перасяленьне жыхароў Маскоўскай дзяржавы ў Вялікае Княства Літоўскае адзначаецца з канца XV ст. У пісьмовых крыніцах захаваліся зьвесткі пра апальных князёў, што пайшлі супраць маскоўскага гаспадара, перад якім мусілі называцца гаспадарскімі халопамі (рас. государевы холопы), і вальнадумцаў, што ратаваліся ад перасьледу Маскоўскай царквы. З другой паловы XVII ст. у Вялікае Княства Літоўскае ад зьдзекаў і ўціску маскоўскіх уладаў зьбеглі дзясяткі тысячаў старавераў. Па падзелах Рэчы Паспалітай перасяленьне набыло іншы характар, калі ўлады Расейскай імпэрыі накіроўвалі ў Беларусь сьвятароў, чыноўнікаў і вайскоўцаў дзеля ажыцьцяўленьня палітыкі русіфікацыі. Новая магутная хваля перасяленцаў з Расеі абрынулася на Беларусь па Другой сусьветнай вайне. Як адзначае беларускі гісторык Уладзімер Арлоў, улады СССР адводзілі ім важную ролю ў русіфікацыі Беларусі і стварэньньні «новай этнічнай супольнасьці» (рас. новой этнической общности) — бяспамятнага, абязмоўленага народу, зь якім можна праводзіць хоць-якія экспэрымэнты[32].

Паводле перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году, 785 тыс. чалавек (звыш 8% насельніцтва) аднесьлі сябе да расейцаў. Паводле вобласьцяў іх доля вагалася ад 6,4% ў Берасьцейскай вобласьці да 10,2% — у Віцебскай. Амаль 85% расейцаў пражывалі ў гарадзкіх паселішчах. Найбольш высокая іх доля назіралася ў агульнай колькасьці насельніцтва гарадоў Наваполацак (15,5%, Віцебская вобласьць), Полацак (14,8%, Віцебская вобл.), Бабруйск (13,2%, Магілёўская вобласьць), Горадня (12,2%) і Берасьце (10,7%), таксама ў Бабруйскім раёне (11,9%). У сталіцы складалі 10% насельніцтва.

Параўнальна зь перапісам 1999 году колькасьць расейцаў зьменшылася на 356,6 тыс. чалавек (на 31%). Адначасна скарацілася іх доля ў агульнай колькасьці насельніцтва з 11,4% ў 1999 годзе да 8,3% ў 2009-м найперш праз старэньне. Параўнальна з 1999 годам доля старэйшых за працаздольны век расейцаў у агульнай іх колькасьці павялічылася на 11,4% і наблізілася да 33%. Адначасна доля дзяцей і падлеткаў у веку да 16 гадоў сярод расейцаў зьнізілася з 15,2% да 7,4%. Пры гэтым расейская мова была асноўнай мовай зносінаў насельніцтва Беларусі. На ёй размаўляла дома 6 млн. 673 тыс. чалавек (70% насельніцтва).

Паводле перапісу насельніцтва 2009 году, у Беларусі стала пражывала 83,6 тыс. расейскіх грамадзянаў, што складала 2/3 агульнай колькасьці замежных грамадзянаў, якія стала пражывалі ў краіне. Звыш 90% расейскіх грамадзянаў прыбылі ў Беларусь да 2005 году. Амаль 40% зь іх на час перапісу былі ў веку, большым за 50 гадоў[33].

  1. ^ Всероссийская перепись населения 2002 года
  2. ^ Всеукраїнський перепис населення 2001. English version. Results. Nationality and citizenship.
  3. ^ Данные Статагентства на 2007 год
  4. ^ Selected Social Characteristics in the United States: 2006 U.S. Census American Community Survey (2006)
  5. ^ Население по национальности и родному языку (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ а б в BBC NEWS. Asia-Pacific. Russians left behind in Central Asia
  7. ^ Россия-Бразилия
  8. ^ [1]
  9. ^ CIA — The World Factbook
  10. ^ CIA — The World Factbook
  11. ^ а б CIA — The World Factbook
  12. ^ Statistisches Bundesamt Deutschland  (ням.)
  13. ^ White Other (United Kingdom Census))  (анг.)
  14. ^ CIA — The World Factbook
  15. ^ CIA — The World Factbook
  16. ^ ??
  17. ^ Официальная статистика Кубы за 2002 г.
  18. ^ Recensamant Romania 2002
  19. ^ CIA — The World Factbook
  20. ^ https://web.archive.org/web/20070928214338/http://141.211.142.26/member/census2000/ybListDetail.asp?ID=1 (2000, перепись)
  21. ^ (2002, перепись)
  22. ^ Венесуэла
  23. ^ Russians, Ukrainians and Baltic peoples
  24. ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 157.
  25. ^ Анучин Д. Н. Великоруссы // Расейцы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907. С. 828—843.
  26. ^ ГСБМ. Вып. 18. — Мн.: Беларуская навука, 1999. С. 166—167.
  27. ^ ГСБМ. Вып. 30. — Менск: Беларуская навука, 2010. С. 484—485.
  28. ^ Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  29. ^ а б Вячорка В. Расейская, маскоўская, руская? Як называць мову ўсходніх суседзяў, Радыё Свабода, 5 лютага 2019 г.
  30. ^ ЭСБМ. Т. 11. — Менск, 2006. С. 114.
  31. ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 57.
  32. ^ Арлоў У. Калі пасяліліся на беларусі расейцы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 49.
  33. ^ Паміж грамадзянамі Беларусі і Расеі ў 2011 годзе зарэгістравана больш як 2,5 тыс. шлюбаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 сакавіка 2012 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.