Перайсьці да зьместу

Альяс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альяс
Альяс дрэвавідны. Агульны выгляд квітнеючай расьліны. Кейптаўн, ПАР.
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаАднадольныя
АтрадСпарагакветныя
СямействаАсфадзелавыя
РодАльяс
Відыкаля 400 відаў
Бінамінальная намэнклятура
Aloe

Алья́с (па-лацінску: Aloe) — род сукулентных расьлінаў сямейства асфадзелавых. Прадстаўнікі — шматгадовыя травяністыя расьліны з доўгім гладкім мясістым лісьцем, пакрытым па краях шыпамі. Кветкі чырвоныя або жоўтыя, сабраныя ў верхавую гронку.

Назва роду паходзіць з арабскай мовы, у перакладзе зь якой яно азначае «горкі».

Цяпер вядомыя каля 400 відаў альясу. Найбольш вядомыя сярод іх альяс дрэвападобны (лац. Aloe arborescens) і альяс вэра (лац. Aloe vera), якое ўваходзіць у склад шматлікіх лекавых і касмэтычных прэпаратаў. Зьнешні выгляд альясу вельмі разнастайны — сярод іх ёсьць дрэвападобныя формы і ліяны; сустракаюцца як гіганцкія, так і мініятурныя расьліны.

Распаўсюдвжаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная «радзіма» альясу — засушлівыя вобласьці Афрыкі, Мадагаскару, Макаранэзіі і поўдзень Арабійскай паўвыспы, але дзякуючы дэкаратыўным і лекавым ўласьцівасьцям, а таксама параўнальна лёгкаму і хуткаму прыстасаваньню, шматлікія віды альяса былі натуралізаваныя ў краінах Міжземнамор’я, Індыі, Мэксыкі і Кубы. Альяс быў завезены гішпанцамі ў Эўропу, адкуль расьліна распаўсюдзілася на выспу Барбадас і ў шматлікія краіны Паўднёва-ўсходняй Азіі. Некаторыя віды культывавалі ў СССР (Закаўказьзе) як лекавыя расьліны.