Авіля
Авіля | |||||
гішп. Ávila | |||||
Плошча Сьвятой Тэрэзы ў Авілі | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Кастылія і Леон | ||||
Правінцыя: | Авіля | ||||
Кіраўнік: | Хэсус Мануэль Санчэс Кабрэра[d] | ||||
Плошча: | 231,9 км² | ||||
Вышыня: | 1132 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 58 245 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 251,16 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 920 | ||||
Паштовы індэкс: | 05001–05006 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°39′15.65″ пн. ш. 4°41′46.40″ з. д. / 40.6543472° пн. ш. 4.6962222° з. д.Каардынаты: 40°39′15.65″ пн. ш. 4°41′46.40″ з. д. / 40.6543472° пн. ш. 4.6962222° з. д. | ||||
Авіля | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.avila.es/ |
А́віля (па-гішпанску: Ávila) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца на правым беразе ракі Адаха, прытоку ракі Дуэра. Горад разьмешчаны за 110 км на паўночны захад ад Мадрыда і на вышыні 1128 м над узроўнем мора і тым самым зьяўляецца самай высока разьмешчанай сярод сталіц гішпанскіх правінцыяў. Разам з Таледа і Сэговіяй зьяўляецца вядомым турыстычным цэнтрам у навакольлях гішпанскай сталіцы. Ягоны гістарычны цэнтар ўключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паселішча, як лічыцца, заснавана племянем вэтонаў. Рымляне ўмацавалі паселішча, і ў цяперашні час сьляды рымскай эпохі захоўваюцца ў акружанай сьценамі частцы гораду. Вэстготы й арабы практычна не пакінулі сьлядоў свайго знаходжаньня.
У эпоху Рэканкісты Авіля доўгі час знаходзілася «на лініі фронту», падвяргаючыся набегам як хрысьціянаў, гэтак і маўраў, якія імкнуліся забясьпечыць сваю бясьпеку шырокай паласой выпаленай зямлі, у якую ўваходзіла й Авіля. Пасьля XI стагодзьдзя горад канчаткова перайшоў у рукі хрысьціянаў, якія акружылі яго вялікай сьцяной.
Дзякуючы таму, што каралеўскі двор сярэднявечнай Кастыліі часта пераязджаў зь месца на месца, Авіля таксама часам служыла месцам ягонага знаходжаньня. У 1465 годзе кастыльскія магнаты назьдзекаваліся ў Авіля над пудзілам караля Энрыке Бясьсілага.
Авіля зьяўляецца цэнтрам каталіцкай містыкі. Сусьветнай вядомасьцю карыстаецца сьвятая Тэрэза з Авілі, большая частка мошчаў якой расьсеяная па храмах і кляштарам гораду.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадзкая сьцяна
- Авільскі сабор
- царква Сан-Хуан-Баўтыста
- манастыр Энкарнасьён
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Авіля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў