Red Bull (напой)
Red Bull | |
---|---|
Тып | Энергетычны напой |
Вытворца | Red Bull GmbH |
Паходжанне | Тайланд |
Год | 1987 |
Сайт | redbull.com |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Red Bull (белар. «Чырвоны бык») — энергетычны напой, які прадаецца аўстрыйскай кампаніяй Red Bull GmbH з 1987 года. З’яўляецца найбольш папулярным энергетычным напоем у свеце, мяркуючы па аб’ёмах продажаў: у 2011 годзе прададзена 4.6 мільярда бляшанак напою.
Аўстрыйскі бізнесмен Дзітрых Матэшыц скарыстаўся ідэяй тайландскага энергетычнага напою Krating Daeng, змяніў яго рэцэптуру і сумесна з Чалеа Уявідха заснаваў у Аўстрыі кампанію Red Bull GmbH. У тайскай мове daeng значыць чырвоны, а krating — гэта жывёла, падобная да быка. Такім чынам «Red Bull» — гэта пераклад назвы Krating Daeng з тайскай мовы.
Напой прадаецца ў высокай і вузкай блакітна-сярэбранай бляшанцы. У Тайландзе і некаторых частках Азіі ў больш шырокай залацістай бляшанцы прадаецца напой пад назвамі Krating Daeng або Red Bull Classic, рэцэптура якога адрозніваецца ад рэцэптуры «заходняга» напою.