Перайсці да зместу

Melia azedarach

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Melia azedarach
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melia azedarach L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29024
NCBI  155640
EOL  581918
GRIN  t:23936
IPNI  578949-1
TPL  kew-2505106

Melia azedarach — драўняная расліна, якая расце ў краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама ў Аўстраліі; від роду Melia сямейства Меліевыя. Шырока культывуецца ў трапічных і субтрапічных краінах.

Від быў апісаны Карлам Лінеем па ўзорах, прывезеных яму, хутчэй за ўсё, з Сірыі. Тыпавы асобнік знаходзіцца ў Лондане[1].

Карл Ліней у якасці відавага эпітэта для лацінскай назвы віду узяў арабскую назву гэтага дрэва, якое ў сваіх працах паказваў Ібн Сіна[2].

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Лістападнае дрэва 15-18 м вышынёй, з шырокай разгалістай кронай.

Лісце складанае тройчынепарнаперыстае, 25-80 см даўжынёй, складаецца з 3-12 ланцэтападобных дробназубчастых лісточкаў.

Кветкі ліловыя, сабраны ў мяцёлкі.

Плады — сакавітыя светла-жоўтыя шарападобныя касцянкі, якія застаюцца на дрэве ўсю зіму.

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна багата алалкоідамі; у кары змяшчаецца маргазін, у пладах — азадарын, у лісці — параізін. Насенне расліны ўтрымлівае 40-60 % тлустага алею. Яно горкае на смак, паколькі змяшчае 0,1 % горкага рэчывы — маргаспікрына.

Водны адвар кары ўжываецца як гарачкапаніжальны і супрацьгліставы сродак. Водны настой або адвар пладоў ужываецца ў выглядзе прымочкі пры праказе. Водны настой лісця валодае інсектыцыднымі ўласцівасцямі.

  • Мелия азедарах: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)