Magento
Magento | |
---|---|
Тып | сістэма кіравання інтэрнэт-крамамі |
Распрацоўшчык | Magento Inc. |
Напісана на | PHP |
Першы выпуск | 2007 |
Апошняя версія | 2.4.6-p1 |
Ліцэнзія | Open Software License 3.0 |
Сайт | business.adobe.com/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Magento (Маджэнта) — платформа электроннай камерцыі (англ.: e-commerce platform) з адкрытым зыходным кодам, распрацаваная на PHP.
Magento — адна з папулярных платформ электроннай камерцыі. На платформе створана больш за 150 000[1] інтэрнэт-крам. Код платформы быў спампаваны больш за 2,5 мільёна разоў, і ў 2019 годзе праз сістэмы на базе Magento было прададзена тавараў на 155 мільярдаў долараў.[2] Створана больш за 2 000 пашырэнняў для Magento, супольнасць праекта налічвае каля 375 000 удзельнікаў. Па стане на красавік 2021 года Magento займае 2,32 % долі рынку сусветных платформаў электроннай камерцыі.[3]
Magento выкарыстоўвае MySQL або MariaDB, вэб-фрэймворкі Laminas (раней вядомы як Zend Framework) і Symfony. У Magento прымяняюцца канвенцыі аб'ектна-арыентаванага праграмавання і архітэктуры мадэль-від-кантролер (англ.: model-view-controller, MVC).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы публічны рэліз — сакавік 2008 года. У чэрвені 2011 года кампанія Magento Inc. была набыта кампаніяй eBay Inc.[4] і прададзена ў 2015 годзе прыватнай інвестыцыйнай кампаніі Permira[5].
На люты 2013 года, паводле звестак Alexa, Magento — самая папулярная сістэма кіравання Інтэрнэт-крамамі ў свеце[6].
У студзені 2017 года Magento атрымала чарговыя 250 млн долараў інвестыцый для развіцця на растучых азіяцкіх рынках электроннага гандлю[7].
У траўні 2018 кампанія Magento Inc. была набыта Adobe Inc за 1,68 мільярда долараў.[8][9] Кампанія Adobe прыняла рашэнне закрыць кіеўскі офіс, у якім працавала больш за 100 чалавек, і засяродзіць распрацоўку ў ЗША.[10]
Канферэнцыі і сертыфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Magento праводзіць сваю ўласную штогадовую канферэнцыю. Першае мерапрыемства было праведзена ў Лос-Анджэлесе ў 2011 годзе.
Станам на 2019 год у каталогу Magento зарэгістравана больш за 3800 сертыфікаваных распрацоўшчыкаў, і гэты лік расце[11].
Зноскі
- ↑ Magento Usage Statistics . trends.BuiltWith.com. Праверана 29 ліпеня 2022.
- ↑ Magento Statistics, Market Share, Adoption, and Growth in 2019 (англ.) . Hosting Tribunal (18 лютага 2019). Праверана 27 верасня 2019.
- ↑ Top global e-commerce platforms market share 2021 (англ.). Statista. Праверана 26 мая 2022.
- ↑ eBay Agrees to Acquire Magento . Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2011. Праверана 12 чэрвеня 2011.
- ↑ "Magento Commerce Launches as Independent Company Backed by the Permira Funds | Magento". Magento(англ.). Архівавана з арыгінала 2018-03-03. Праверана 2018-03-02.
- ↑ Размеркаванне рынку паміж сістэмамі кіравання інтэрнэт-крамамі на люты 2013 г. . Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014. Праверана 28 жніўня 2014.
- ↑ Magento Raises $250M To Fuel Expansion In Asia . Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2017. Праверана 19 студзеня 2017.
- ↑ Adobe to Acquire Magento Commerce (англ.). Adobe Newsroom. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 20 ліпеня 2018.
- ↑ Miller, Ron (2018-05-21). "Adobe to acquire Magento for $1.68B". TechCrunch. Verizon Media. Праверана 2019-03-05.
- ↑ "Magento Commerce закрывает киевский офис?". ДОУ(руск.). Архівавана з арыгінала 2018-09-21. Праверана 2018-08-22.
- ↑ List of all Certified Magento Developers . www.magecredit.com. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2019. Праверана 28 сакавіка 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- magento.com — афіцыйны сайт Magento
- Дэма-магазін Magento (англ.)
- Зыходны код Magento Open Source на GitHub (англ.)