Dr. Dre
Dr. Dre | |
---|---|
англ.: Andre Young | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 лютага 1965[1] (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Дзеці | Hood Surgeon[d], La Tanya Danielle Young[d] і Truice Young[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | рэпер, аўтар песень, музычны прадзюсар, прадпрымальнік, music executive, акцёр, кінаакцёр, кампазітар, дыджэй, тэлеакцёр, кінарэжысёр |
Інструменты | sampler[d], клавішныя музычныя інструменты[d], сінтэзатар, drum machine[d], вакал і гітара |
Жанры | West Coast hip hop[d], gangsta rap[d], G-funk[d], hardcore hip hop[d], political hip hop[d], хораркор[d], mafioso rap[d], old-school hip hop[d] і golden age hip hop[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
drdre.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Андрэ Ромел Янг (англ.: Andre Romell Young), больш вядомы пад сцэнічным імем Dr. Dre (з англ. — «Доктар Дрэ»; нар. 18 лютага 1965, Комптан) — амерыканскі рэпер і прадзюсар, адзін з найбольш паспяховых бітмэйкераў у рэп-музыцы. Адна са значных фігур у папулярызацыі і бацька-заснавальнік стылю джы-фанк — аднаго з стыляў рэп-музыкі, які з’явіўся ў сярэдзіне 1980-х у Лос-Анджэлесе.
Акрамя сольнай творчасці, Dr. Dre прадзюсаваў альбомы шматлікіх рэпераў, сярод якіх былі Snoop Dogg, Eminem, 50 Cent, Xzibit, Тупак Шакур, The Game і Баста Раймс, многія альбомы якіх сталі мультыплацінавымі.
Dr. Dre пачынаў музычную кар’еру ў якасці ўдзельніка групы World Class Wreckin 'Cru. Шырокую вядомасць набыў на мяжы 1980-х і 1990-х у якасці ўдзельніка рэп-гурта N.W.A, які стаяў ля вытокаў гангста-рэпу. Пасля распаду N.W.A ён пачаў сольную кар’еру. У 1992 годзе выпусціў свой першы альбом, які атрымаў назву The Chronic. Ён стаў бэстсэлерам і прынёс аўтару прэмію «Грэмі» за сінгл «Let Me Ride». У 1996 годзе Dr. Dre пакінуў Death Row Records і заснаваў уласны лэйбл Aftermath Entertainment. За другі альбом 2001 года, які выйшаў у 1999 годзе, ён атрымаў «Грэмі» як «Лепшы прадзюсар года».
Зноскі
- ↑ Dr. Dre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Monitor: Feb. 22 2013