Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
18 лютага 2025 года
251 138 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
![Мікеланджэла Буанароці](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/Miguel_%C3%81ngel%2C_por_Daniele_da_Volterra_%28detalle%29.jpg/120px-Miguel_%C3%81ngel%2C_por_Daniele_da_Volterra_%28detalle%29.jpg)
Мікеланджэла Буанароці (1475—1564) — італьянскі скульптар, мастак, архітэктар, паэт і інжынер.
Яго творы лічыліся найвышэйшымі дасягненнямі мастацтва Адраджэння яшчэ пры жыцці самога майстра. Рамэн Ралан пісаў: «Няхай сам ён быў створаны з гэтага праху зямнога. Але з тлену ўспыхнуў агонь, які ачышчае ўсё, — агонь генія». Мікеланджэла пражыў амаль 89 гадоў, цэлую эпоху, ад перыяду «Высокага Адраджэння» да пачатку «Контррэфармацыі». За гэты перыяд змяніліся трынаццаць Папаў Рымскіх — ён выконваў заказы для дзевяці з іх. Захавалася шмат дакументаў пра яго жыццё і творчасць — сведчанні сучаснікаў, лісты самога Мікеланджэла, дагаворы, яго асабістыя і прафесійныя запісы (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Талочныя песні суправаджалі працу беларускага земляроба і на сяўбе, і на жніве.
- Бацька японскага капіталізму прымаў удзел у стварэнні звыш ста кампаній і каля трыццаці каледжаў і ўніверсітэтаў.
- Першы нацыянальны манумент у ЗША, прысвечаны не прэзідэнту, быў адкрыты ў гонар вучонага-батаніка.
- Заснавальніку сучаснай кітайскай арніталогіі паступіць ва ўніверсітэт дапамог памідор.
- Замежныя камандзіроўкі ваенных саветнікаў і ваенспецоў спрыялі іх кар’ернаму росту ва Узброеных сілах СССР.
- Папулярнасці локшыны хуткага прыгатавання ў Японіі спрыялі захоп закладніцы і яго асвятленне ў СМІ.
Актуальныя падзеі
- Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне. (15 лютага)
- Прэзідэнт Румыніі Клаус Яханіс выйшаў у адстаўку. (12 лютага)
- Аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку ў горадзе Гватэмала. (10 лютага)
- 67-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі «Грэмі» адбылася ў ЗША. (2 лютага)
Дзень у гісторыі
- 1370: Бітва пад Рудавай паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і ВКЛ.
- 1386: Вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся з Ядвігай, спадкаемцай польскага стальца.
- 1519: Эрнан Картэс рушыў з Кубы на заваяванне Мексікі.
- 1537: У Маскве падпісаны мірны дагавор, які скончыў вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім.
- 1564: Памёр Мікеланджэла Буанароці, італьянскі скульптар, мастак, архітэктар, паэт і інжынер.
- 1885: Апублікаваны «Прыгоды Гекльберы Фіна» аўтарства Марка Твэна.
- 1893: Нарадзіўся Максім Гарэцкі, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец і палітык.
- 1952: Грэцыя і Турцыя ўступілі ў НАТА.
- 1979: У пустыні Сахара на поўдні Алжыра выпаў снег.
- 2014: Украінскія сілавікі пачалі штурм Майдана, абвясціўшы контртэрарыстычную аперацыю.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.