Blackmore’s Night
Blackmore’s Night | |
---|---|
Адзіны нармальны здымак усяго гурту (2012) | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Кельцкая музыка, народная музыка, неа-рэнесанс |
Гады | з 1997 |
Краіны | |
Адкуль |
Вялікабрытанія ЗША |
Лэйбл | Edel, SPV, Ariola |
Склад | |
Звязаныя праекты | Rainbow, Deep Purple |
blackmoresnight.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Blackmore’s Night» — брытанска-амерыканскі традыцыйны фолкавы дуэт, які ўтварыўся ў 1997 годзе. Складаецца з Рычы Блэкмара (акустычная і электрычная гітара) і Кендыс Найт (спеў, тэксты, мультыінструменталістка). Назва гурту складзеная з іхніх прозвішчаў.
Музычнай асновай гурту ёсць Музыка эпохі Рэнесансу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кендыс Найт была фанаткаю «Rainbow» і ўпершыню сустрэла Рычы Блэкмара ў 1989 годзе, спрабуючы ўзяць у яго аўтограф, калі той працаваў на нью-ёркскай радыёстанцыі. У 1991 годзе яны вырашаюць жыць разам.
Высветлілася, што акрамя ўсяго яны маюць аднолькавае захапленне рэнесанснай музыкай. На выдадзеным у 1995 годзе альбоме «Stranger in Us All» абноўленага гурту «Rainbow» Кендыс Найт упершыню паспрабавала сябе ў якасці аўтара песень і бэк-вакалісткі. У 1997 паўстаў супольны праект Блэкмара і Найт, названы паводле іхніх прозвішчаў.
Іхні дэбютны альбом «Shadow of the Moon» меў поспех. На пазнейшых альбомах, асабліва «Fires at Midnight», значныя партыі былі аддадзены рокаваму стылю, а Кендыс Найт паступова засвойвала новыя рэнесансныя інструменты.
5 кастрычніка 2008 года Найт і Блэкмар нарэшце ажаніліся. Кендыс стала чацвёртай жонкай Блэкмара[1]. Маюць дачку Отэмн Эсмерэльду (* 2010) і сына Роры Дартаньяна (* 2012).
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- «Shadow of the Moon» (1997)
- «Under a Violet Moon» (1999)
- «Fires at Midnight» (2001)
- «Ghost of a Rose» (2003)
- «The Village Lanterne» (2006)
- «Winter Carols» (2006)
- «Secret Voyage» (2008)
- «Autumn Sky» (2010)
- Dancer and the Moon (2013)
- All Our Yesterdays (2015)
- Nature's Light (2021)
Канцэртныя запісы
[правіць | правіць зыходнік]- «Past Times with Good Company» (2003)
- «Paris Moon» (2007)
Складанкі
[правіць | правіць зыходнік]Відэа
[правіць | правіць зыходнік]- «Shadow Of The Moon» (1997)
- «Shadow Of The Moon Live In Germany» (1998)
- «Under A Violet Moon Tour Live In Germany» (2000)
- «Castles and Dreams» (2005)
- «Paris Moon» (2007)
- «A Knight in York» (2012)
Самотнікі
[правіць | правіць зыходнік]- «Shadow of The Moon» (1997)
- «No Second Chance» (1997)
- «Wish you Were Here» (1997)
- «All Because Of You» (2001)
- «The Times They Are A Changin'» (2001)
- «Home Again» (2002)
- «Way To Mandalay» (2003)
- «All Because Of You (Remixes)» (2004)
- «Christmas Eve» (2004)
- «Christmas Eve (2 трэкі)» (2004)
- «I`ll Be There (Just Call My Name)» (2005)
- «Olde Mill Inn» (2005)
- «Olde Mill Inn (нямецкая версія)» (2006)
- «Streets Of London» (2006)
- «Hark the Herald Angels Sing» (2006)
- «Can't Help Falling In Love» (2008)
Бутлегі
[правіць | правіць зыходнік]- «Blackmore's Kingdom» (1998). Альбом выдадзены невядомай купкай музыкантаў. У ім змешчаныя песні як «Blackmore’s Night», так і гітарыста Стыва Тыльстана, аднак музыкі «Blackmore’s Night» не маюць да гэтага альбома ніякага дачынення[2][3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Cashmere, Paul. Ritchie Blackmore and Candice Night Marry (англ.). Undercover.com.au (October 20 (2008)). Праверана 10 студзеня 2013.
- ↑ Blackmore's Kingdom isn't us (1 мая 2005). Праверана 10 студзеня 2013.
- ↑ Allmusic entry for "Swans at Coole" by Steve Tilston . Праверана 10 студзеня 2013.