BMW E21
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. седан (4‑месн.) |
BMW E21 — аўтамабіль кампаніі BMW. Родапачынальнік трэцяй серыі, закладзеная ў гэтай мадэлі ідэалогія заставалася амаль нязменнай да пачатку 1990-х гадоў. Машына прыйшла на змену BMW 02-серыі. Выпуск мадэлі быў пачаты 2 мая 1975 года (у ЗША — у 1977 годзе). Завершаны — у 1983 годзе.
У конкурсе Еўрапейскі аўтамабіль года 1976 мадэльнага года заняла 2-е месца[1]. E21 стала першай мадэллю BMW вырабленай больш за мільён асобнікаў[2] — з 1975 па 1983 год выраблена 1 364 039 аўтамабіляў.
Мадэльны шэраг
[правіць | правіць зыходнік]E21 выпускалася ў выглядзе дзвухдзвернага седана. Кузаўным атэлье Baur таксама вырабляўся варыянт у кузаве кабрыялет. З 1977 па 1983 было выраблена 4595 кабрыялетаў[2].
Спачатку аўтамабілі камплектавалі толькі чатырохцыліндравымі рухавікамі: мадэль «316» — 1,6 л, 90 к.с.; «318» — 1,8, 98 к.с.; «320» — 2 л, 109 к.с. (з карбюратарам) і «320i» — 2 л, 125 к.с. (з упырскам паліва). У жніўні 1977 года з’явіліся мадэлі «320/6» і «323i» з шасціцыліндравымі рухавікамі (аб’ёмам 2 і 2,3 л і магутнасцю 122 і 142 к.с. адпаведна). У жніўні 1980 года на мадэль «316» замест рухавіка 1,6 сталі ўсталёўваць новы, павялічанага аб’ёма (1,8 л) пры той жа магутнасці (90 к.с.). Пазней шэраг яшчэ пашырыўся мадэлямі «318i» з упырскам паліва (105 к.с.) і «315» з рухавіком 1,6 л (75 к.с.).
-
BMW 316, выгляд ззаду
-
BMW 320, машыны з шасціцыліндравымі рухавікамі адрозніваліся падвойнымі фарамі[2]
-
BMW 320i, версія для амерыканскага рынку
-
BMW 323i Baur Top Cabriolet
- Краіны Еўропы
- 1981—1983 315 — 1,6 л BMW M10B16, 75 к. с. (55 кВт), 15 850 DM (1981)
- 1975—1979 316 — 1,6 л BMW M10B16, 90 к. с. (66 кВт), 13 980 DM (1975)
- 1980—1983 316 — 1,8 л BMW M10B18, 90 к. с. (67 кВт), 16 950 DM (1980)
- 1975—1980 318 — 1,8 л BMW M10B18, 98 к. с. (72 кВт), 14 850 DM (1975)
- 1981—1983 318i — 1,8 л BMW M10B18, 105 к. с. (77 кВт), 18 800 DM (1980)
- 1975—1977 320 — 2,0 л BMW M20B20, 123 к. с. (80 кВт), 15 880 DM (1975)
- 1977—1983 320i — 2,0 л BMW M20B20, 125 к. с. (92 кВт), 17 980 DM (1975)
- 1978—1983 323i — 2,3 л BMW M20B23, 143 к. с. (105 кВт), 20 350 DM (1977)
- Астатнія краіны свету
- 1976—1979 320i — 2,0 л BMW M10B20, 110 к. с. (82 кВт)
- 1980—1983 320i — 1,8 л BMW M10B18, 100 к. с. (75 кВт)
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Тэхнічныя характарыстыкі | |||||
---|---|---|---|---|---|
Мадэль | 318[3] | 320[4] | 320i[4] | 320/6[4][тэх. 1] | 323i[4] |
Гады выпуску | 1975-1980 | 1975-1977 | 1975-1977 | 1977-1982 | 1977-1982 |
Колькасць | 118 399 | 98 899 | 270 445 | 137 107 | |
Габарыты, мм (Д х Ш х В) |
4355 х 1610 х 1380 | ||||
Колавая база, мм | 2563 | ||||
Маса, кг падрыхтаваная / поўная |
1040 / ? | 1060 / 1440 | 1080 / 1460 | 1150 / 1550 | 1180 / 1570 |
Рухавік | бензінавы, чатырохцыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем | бензінавы, шасціцыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем | |||
Аб’ём, см³ | 1754 | 1977 | 1990 | 2315 | |
Сілкаванне | карбюратар Solex 32/32 DIDTA | упырск Bosch K-Jetronic | карбюратар Solex 4A1 | упырск Bosch K-Jetronic | |
Магутнасць пры аб / хв |
72 кВт (98 к.с.) пры 5800 |
80 кВт (109 к.с.) пры 5800 |
92 кВт (125 к.с.) пры 5700 |
90 кВт (122 к.с.) пры 6000 |
105 кВт (143 к.с.) пры 6000 |
Макс. крутоўны момант пры аб/хв |
145 Н·м пры 4000 аб/хв | 157 Н·м пры 3700 аб/хв | 172 Н·м пры 4350 аб/хв | 160 Н·м пры 4000 аб/хв | 190 Н·м пры 4500 аб/хв |
Каробка перадач | Сінхранізаваная чатырохступеністая (апцыянальна — трохступеністая аўтаматычная, пяціступеністая механічная) |
Сінхранізаваная чатырохступеністая (апцыянальна — трохступеністая аўтаматычная) |
Сінхранізаваная чатырохступеністая (апцыянальна — трохступеністая аўтаматычная, пяціступеністая механічная) | ||
Прывад | задні | ||||
Падвеска, пярэдняя | незалежная, тыпу McPherson | ||||
Падвеска, задняя | незалежная, з касымі рычагамі | ||||
Рулявое кіраванне | рэйкавае | ||||
Тормазы, пярэднія / заднія |
дыскавыя / барабанныя | ||||
Шыны | 165 SR 13 | 185/70 HR 13 |
- ↑ пазначэнне 320/6 неафіцыйна ўжываецца для 320 з шасціцыліндравым рухавіком, каб адрозніваць яго ад мадэлі 320 з чатырохцыліндравым рухавіком
BMW 320i Turbo Group 5
[правіць | правіць зыходнік]З улікам поспехаў і досведу BMW Motorsport GmbH у канструяванні аўтамабіляў Групы 5 і рухавікоў для Формулы 2, было прынятае рашэнне сумясціць гэтыя напрацоўкі ў новай спартовай мадэлі 320i.
Базуючыся на кузаве E21, падрыхтаваныя аўтамабілі захоўвалі сталёвую аснову серыйнага аўтамабіля, пры гэтым мелі развіты аэрадынамічны пакет са шклопластыку: пашыральнікі колавых арак спераду і ззаду, вечку багажніка аб’яднаную з апорамі задняга крыла, аблегчаныя дзверы і капот[5]. Шырыня аўтамабіля пры гэтым павялічылася да 182,9 см (амаль на 20 см у параўнанні з серыйнай E21). Зніжэнню вагі спрыяла выкарыстанне аргшкла ва ўсіх вокнах, акрамя ламініраванага лабавога шкла.
На аўтамабіль усталёўваўся чатырохцыліндравы гоначны рухавік BMW M12/7 ад Формулы 2. Для паляпшэння размеркавання вагі рухавік быў ссунуты на 120 мм назад і ніжэй на 60 мм.
BMW Art Car № 3
[правіць | правіць зыходнік]У 1977 годзе пабачыў свет трэці арт-кар калекцыі BMW — BMW 320i Group 5 працы Роя Ліхтэнштэйна. Аўтамабіль быў расфарбаваны ў доўгія рознакаляровыя лініі (падобна таму як у коміксах перадаецца хуткасць) і буйныя кропкі «Ben-Day dots»[6]. Быў прадстаўлены ў парыжскім Цэнтры Пампіду ў якасці арт-аб’екта.
Аўтамабіль стартаваў на гонцы 24 гадзіны Ле-Мана 1977 года з французскім экіпажам Эрве Пулена (фр.: Herve Poulain) і Марселя Міньё (фр.: Marcel Mignot) і фінішаваў дзявятым у агульным заліку і першым у сваім класе.
Зноскі
- ↑ Previous Winners: Car of the Year — 1976 Архівавана 2 лютага 2009. // caroftheyear.org (англ.)
- ↑ а б в Bayer für wenig Bares Kaufberatung: BMW 320/6 E21 // AutoBild Klassik, autobild.de (ням.)
- ↑ Aus Freude am flotten 3er // AutoBild Klassik, autobild.de (ням.)
- ↑ а б в г BMW 3ER E21: Kaufberatung für 320 und 323i(недаступная спасылка) // autozeitung.de (ням.)
- ↑ The ex-Jorg Obermoser, 1976 BMW Schnitzer 320i Turbo Group 5 Racing touring car // bonhams.com (англ.)
- ↑ BMW Art Car: 1977 BMW 320i Group 5 Race Version // bmwartcarcollection.com (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jeremy Walton (2001). BMW 3-Series Collectors Guide: Generation 1 and 2 including M3. Motor Racing Publications. ISBN 1-899870-55-5.
- R.M. Clarke (1990). BMW Series 3 - 4 Cylinder Cars Gold Portfolio. Brooklands Books. ISBN 1-85520-149-6.
- Вместо инструкции: БМВ СЕРИИ «3» // За рулём : часопіс. — 1992. — № 3. — С. 16-17. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме BMW E21
← назад — Аўтамабілі BMW, 1950-я–1980-я — далей →
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1950-я | 1960-я | 1970-я | 1980-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||
Мікра | Isetta 250 / 300 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кампакт | 1er | 600 | 700 / LS | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | 1602,2002 | E21 | E30 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | 1500,1800,2000 | E12 | E28 | E34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 7er | 501/502 | E3 | E23 | E32 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 6er | 503 | 3200CS | 2000CS | E9 | E24 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
8er | E31 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | 507 | Z1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
GT | E26 |