.asia
.asia | |
---|---|
Увядзенне | 2007 |
Тып дамена | агульны дамен верхняга ўзроўню |
Статус | дзеючы |
Рэгістратар | Afilias |
Арганізатар | DotAsia Organisation |
Прызначэнне | сайты для арганізацый і кампаній азіяцкага рэгіёну |
Абмежаванні рэгістрацыі | толькі для арганізацый азіяцкага / аўстралійскага / ціхаакіянскага раёнаў |
Дакументы | Proposal to ICANN |
Распазнаванне спрэчак | UDRP |
DNSSEC | есть |
Вэб-сайт | DotAsia.org |
Whois-сервер | whois.nic.asia |
.asia — агульны дамен верхняга ўзроўню, прызначаны для інтэрнэт-кампаній і арганізацый азіяцкага рэгіёну.
Выкарыстанне дамена asia рэкамендуецца для сайтаў, якія датычаць азіяцкага рэгіёну або змяшчаюць падобную інфармацыю, для кампаній і прыватных асоб, якія знаходзяцца ў краінах Азіі і Аўстраліі, выходзяць на іх рынак, і, натуральна, для ўсіх, каму падыходзіць гэтая даменная зона.
Ідэя стварэння зоны
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя стварэння даменнай зоны asia з’явілася ў 2000 годзе, але на ўзгадненне працэдур спатрэбілася некалькі гадоў. Больш за ўсё пярэчанняў было з боку ўрадаў азіяцкіх дзяржаў, якія вельмі насцярожана паставіліся да магчымасці з’яўлення транснацыянальнай даменнай зоны, якая не залежыць ад нацыянальных урадаў. Нават агульнаеўрапейская зона .eu, афіцыйна запушчаная ў 2006 годзе, працуе пры структурах Еўрапейскага саюза. У Азіі, дзе інтэграцыйныя працэсы знаходзяцца на значна ніжэйшым узроўні, наднацыянальнай структуры проста няма.
Урэшце было вырашана стварыць арганізацыю, у кансультацыйны савет якой уваходзілі б прадстаўнікі даменных зон краін рэгіёну. Усе прыбыткі праекту за выняткам аперацыйных выдаткаў мусяць пайсці на развіццё тэлекамунікацыйнай індустрыі ў краінах Азіі — скарачэнне тэхналагічнага разрыву паміж беднымі і багатымі краінамі, адукацыйныя праграмы ў галіне высокіх тэхналогій. Асаблівая ўвага будзе надавацца паназіятскім праектам.
Рэгістрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Абмежаванні
[правіць | правіць зыходнік]Даменнае імя ў зоне asia маюць права рэгістраваць толькі кампаніі, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі адной з краін Азіяцкага рэгіёну, Аўстраліі або Акіяніі.
Да такіх краін і астраўных дзяржаў належаць: ААЭ, Азербайджан, Аман, Антарктыда, Арменія, астравы Кука, астравы Херд і Макдональд, Аўстралія, Афганістан, Бангладэш, Бахрэйн, Бруней Дар-эс-Салам, Бутан, Вануату, В’етнам, востраў Раства, Ганконг, Грузія, Іарданія, Ізраіль, Інданезія, Індыя, Ірак, Іран, Йемен, Казахстан, Какосавыя астравы, Камбоджа, Катар, Кіпр, Кірыбаці, Кітай, Кувейт, Кыргызстан, Лаос, Ліван, Макао, Малайзія, Мальдыўскія астравы, Манголія, Маршалавы астравы, Мікранезія, М’янма, Науру, Непал, Ніўэ, Новая Зеландыя, Норфалк, Пакістан, Палау, Палесцінская тэрыторыя, Папуа-Новая Гвінея, Паўднёвая Карэя, Паўночная Карэя, Саламонавы астравы, Самоа, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Сірыя, Таджыкістан, Тайвань, Тайланд, Такелау, Тонга, Тувалу, Туркменістан, Турцыя, Узбекістан, Усходні Тымор, Фіджы, Філіпіны, Шры-Ланка, Японія.
Trustee service / Local presence
[правіць | правіць зыходнік]Калі вы прыватная асоба або кампанія, якая не з’яўляецца рэзідэнтам адной з пазначаных вышэй краін, мы выканаем рэгістрацыю неабходнага вам даменнага імя на нашага прадстаўніка і дамо вам поўнае кіраванне вашым даменным імем. Мы гарантуем, што гэта ніяк не адаб’ецца на вашым праве распараджацца зарэгістраваным даменам, у тым ліку, і на магчымасці яго перадачы іншай асобе або кампаніі.
Гэтая паслуга аказваецца бясплатна.
Працягласць рэгістрацыі
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз некалькі хвілін пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.
Перавод на абслугоўванне
[правіць | правіць зыходнік]Магчымы перавод (трансфер) даменаў у зоне asia на абслугоўванне ад іншага рэгістратара з падаўжэннем дамена на наступны год. Перад запытам на трансфер дамена неабходна атрымаць у свайго цяперашняга рэгістратара так званы Код аўтарызацыі (Authorization code). Звычайна дамен пераводзіцца на абслугоўванне да новага рэгістратара праз 5-7 дзён пасля пачатку працэсу трансферу дамена.
Калі ў WHOIS пазначаны некарэктны адрас e-mail, то перад запытам на трансфер дамена неабходна папрасіць цяперашняга рэгістратара выправіць адрас e-mail у інфармацыі пра ваш дамен. У шэрагу выпадкаў на пазначаны ў WHOIS e-mail адпраўляюцца запыты з просьбай пацвердзіць жаданне перавесці дамен да новага рэгістратара. Калі пацвярджэнні на такія лісты не паступяць, то заяўка на трансфер дамена будзе адхіленая.
Інфармацыя ў WHOIS
[правіць | правіць зыходнік]У WHOIS адлюстроўваецца поўная інфармацыя пра ўладальніка дамена — імя, поўны адрас, тэлефон, факс, e-mail. Адміністрацыя даменнай зоны asia на гэты момант часу не аказвае афіцыйнай паслугі закрыцця даных пра ўладальніка дамена.
Тэхнічная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]IDN-дамены
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстанне сімвалаў нацыянальных алфавітаў у імёнах даменаў немагчымае. Дазваляецца выкарыстанне толькі сімвалаў лацінскага алфавіта, лічбаў і сімвала «-».
Падаўжэнне дамена
[правіць | правіць зыходнік]Ажыццявіць падаўжэнне дамена asia абавязкова неабходна да сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, пазначанага ў вашым акаўнце. У выпадку, калі дамен asia не быў падоўжаны ў пазначаны тэрмін, ён пераводзіцца ў непрацоўны стан і ў далейшым выдаляецца.
Звычайна падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі дамена asia ажыццяўляецца праз некалькі хвілін пасля атрымання аплаты.
Максімальная працягласць падаўжэння для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.
Калі дамен не быў падоўжаны на працягу 30 дзён з дня сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, аднаўленне дамена asia у працоўны стан платнае. Сума аплаты будзе дададзеная да рахунка за падаўжэнне даменнага імя.
Звяртаем вашу ўвагу, што аднаўленне дамена магчымае не ва ўсіх выпадках, таму просьба ўважліва сачыць за тэрмінам рэгістрацыі вашага дамена для таго, каб пазбегнуць яго страты.
Звычайна аднаўленне дамена asia ажыццяўляецца на працягу 1-3 працоўных дзён пасля атрымання аплаты.
Максімальны тэрмін аднаўлення для гэтай даменнай зоны складае 7 дзён.
Змена ўладальніка дамена
[правіць | правіць зыходнік]Магчыма.
Змена ДНС-сервераў
[правіць | правіць зыходнік]У выпадку, калі вы пазначылі карэктныя ДНС-серверы з пункта гледжання адміністрацыі даменнай зоны asia, змена ДНС-сервераў будзе выкананая на працягу 30 хвілін пасля падачы заяўкі.
Максімальны тэрмін змены ДНС-сервераў для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.
Звярніце ўвагу, што пасля змены ДНС-сервераў для вашага дамена можа мінуць ад некалькіх гадзін да двух дзён, пакуль гэтая інфармацыя абновіцца на ўсіх ДНС-серверах у сетцы Інтэрнэт.
Патрабаванні да ДНС-сервераў
[правіць | правіць зыходнік]Патрабуюцца мінімум два ДНС-серверы.